> Нядаўнія праліўныя дажджы прывялі ў рух грунт каля будынку Катэдральнага сабору Сьвятога Арханёла Міхаіла ў Мазыры, які зьяўляецца помнікам архітэктуры XVІІ—XVІІІ ст.ст. рэспубліканскага значэньня.

Нядаўнія праліўныя дажджы прывялі ў рух грунт каля будынку Катэдральнага сабору Сьвятога Арханёла Міхаіла ў Мазыры, які зьяўляецца помнікам архітэктуры XVІІ—XVІІІ ст.ст. рэспубліканскага значэньня.
Моцныя ападкі прывялі да прасяданьня падпорнай сьцяны, што ўмацоўвае падмурак. Адзначана зьмяшчэньне агароджы храму. Сам будынак не пацярпеў. Будуць праведзены работы па ўмацаваньні будынку.
Фота Канстанціна Шастоўскага, radzima.org
Цяпер чытаюць
«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве

Каментары