Спорт77

Украіна заваявала першы залаты медаль

На адзінаццаты дзень розыгрышу медалёў на Алімпіядзе Украіна нарэшце дачакалася золата.

Алег Вярняеў. Фота g4.nh.ee.

Падняцца на першую прыступку п'едэстала атрымалася гімнасту Алегу Вярняеву.

Яму не было роўных у аўторак, 16-га жніўня, у практыкаваннях на паралельных брусах.

Гэта ўжо другі медаль Алега ў Рыа. Да гэтага ён стаў сярэбраным прызёрам у абсалютным першынстве.

На гэты від індывідуальных спаборніцтваў ўскладаліся ці не найбольшыя надзеі, бо Вярняеў у мнагабор'і за выступ у гэтай дысцыпліне атрымаў 16.100 балаў. Ён стаў адзіным, каму ўдалося пераадолець адзнаку ў «16 цэлых» за ўдалае практыкаванне.

Не стаў выключэннем і гэты выступ. Украінец дапусціў некалькі нязначных памылак і ў выніку атрымаў 16.041 балаў. У яго канкурэнтаў не атрымалася набраць 16.0.

На цырымоніі ўзнагароджання Алег выглядаў вельмі радасным. Павітаўся і абняўся як з рускім Давідам Бяляўскім, які стаў трэцім, так і з амерыканцам Данелем Лейвам, на рахунку якога срэбра.

Атрымаў свой першы залаты алімпійскі медаль Вярняеў з рук прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Украіны Сяргея Бубкі.

Пасля чаго нарэшце ў Рыа-дэ-Жанейра прагучаў і гімн Украіны.

Пяць дзён таму Вярняеў адмовіўся размаўляць з расійскімі СМІ.

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам9

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Усе навіны →
Усе навіны

Сірата з асаблівасцямі развіцця з Хойнікаў аказаўся на вайне супраць Украіны. Апякун кажа, што падманам4

Мільянер, які гадамі забіваў дзікіх жывёл, загінуў на паляванні: яго працяў рагамі буйвал17

У Рэчыцы гарэў прыватны сектар1

Макс Корж выступіць на стадыёне ў Варшаве. Некалькі вуліц перакрыюць і зменяць рух транспарту 9 жніўня9

Генплан Мінска будуць змяняць. Гараджане могуць агучыць прапановы7

Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды пятай гадавіны пратэстаў24

У Мінску ўзброеныя сілавікі затрымалі індывідуальнага прадпрымальніка1

«Байсол» выставіць на аўкцыён лімітаваную серыю гадзіннікаў6

ChatGPT прадставіў новую мадэль GPT-5. Вось што ў ёй новага і што абяцаюць распрацоўшчыкі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам9

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць