Улада2020

Насуперак заяве Лукашэнкі, студэнтаў заганяюць на датэрміновае галасаванне

Сёння пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. «Наша Ніва» прайшлася па выбарчых участках, каб акунуцца ў атмасферу выбараў.

Пачалі мы з агляду ўчастка для галасавання №548 Коласаўскай выбарчай акругі №106, што знаходзіцца ў адным з карпусоў БНТУ. Адразу ў вочы кінулася шыльда, на якой з’явілася новая літара ў беларускім алфавіце.

Каля ўваходу на ўчастак чарга са студэнтаў. Пытаемся ў дзяўчыны, што стаіць апошняй, навошта яна прыйшла. Тая сарамліва адказвае: «Нам так сказалі, абяцалі адпусціць дадому, калі прагаласуем датэрмінова». За каго будуць галасаваць, большасць у чарзе яшчэ не вырашыла.

Раптам у канцы калідора раздаецца гучны дзявочы голас: «Хто хоча з’ехаць раней, прагала…» Але дзяўчына не завяршае думку, заўважае камеру.

На ўчастку №550, які знаходзіцца побач, у інтэрнаце БНТУ, сітуацыя кантрасная — за 15 хвілін ніхто не прыйшоў галасаваць.

Участак №687 знакаміты тым, што ў час прэзідэнцкіх выбараў свой голас можна было абмяняць на паўтаралітровую бутэльку піва. Але сёння раздаюць сцяжкі з эмблемай завода «Крыніца», якія старшыня камісіі старанна хаваў ад камеры.

Першае, што мы бачым, — над палаткамі для галасавання завіс электрык, які мяняе лямпачкі. Гэту сітуацыю нас таксама просяць не здымаць.

А назіральнікам сумна — яны разгадваюць крыжаванку.

Далей мы рухаемся ў Палац культуры МТЗ, у пункт для галасавання №700. Тут таксама галасуюць выключна студэнты МДЭУ імя Сахарава: кажуць што іх «папрасілі», але выходныя за голас не абяцалі.

За ўвесь дзень на ўчастках для галасавання мы не ўбачылі ніводнага ахвотнага прагаласаваць, акрамя студэнтаў.

Апытанка

Каментары20

Цяпер чытаюць

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі5

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Усе навіны →
Усе навіны

«Я дзейнічаў паспешліва і дапусціў некалькі памылак». Сяргей Ціханоўскі запісаў відэа пра 100 дзён на волі53

У Мінску прадаюць кватэру за $2,3 мільёна. Што прапаноўваюць за такія шалёныя грошы? ШМАТ ФОТА6

У Офісе Ціханоўскай пракаментавалі рашэнне знізіць узровень яе фізічнай аховы ў Літве17

Беларус прапусціў стартавы матч у НХЛ. У яго няма амерыканскай візы

Эксперты назвалі тры бытавыя прыборы, якія ні ў якім разе нельга ўключаць праз падаўжальнік9

«Падумаў, што недзе побач мядзведзь». Нобелеўскаму лаўрэату ў лічбавым дэтоксе ўсё ж паведамілі пра ўзнагароду2

Над Астравецкай АЭС сёння назіралі каласальны слуп пары8

Трамп восьмы раз заявіў, што расчараваўся ў Пуціне18

Ісці па вадзе. У вёсцы плытагонаў на Іслачы яшчэ памятаюць зніклае рамяство2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі5

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць