Грамадства55

Амаль траціна беларускіх дзяцей мае залішнюю вагу

Каля траціны беларускіх дзяцей (ад 20 да 30%) пакутуюць на атлусценне або залішнюю масу цела, паведаміла загадчыца кафедры педыятрыі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі прафесар Людміла Бяляева 30 верасня на рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Дасягненні і праблемы ў прафілактыцы і лячэнні захворванняў дзіцячага ўзросту».

thetimes.co.uk

Падобная сітуацыя, паводле яе слоў, адзначаецца ў Расіі, краінах Еўропы і іншых рэгіёнах. «Катастрафічны рост колькасці выпадкаў атлусцення адзначаецца практычна ва ўсім свеце», — заявіла спецыяліст, адзначыўшы, што сёння атлусценне разглядаецца лекарамі як «эпідэмія XXI стагоддзя».

Прафесар адзначыла, што за апошнія 10 гадоў частата атлусцення ўзрасла ў сярэднім на 25—40%. Такі бурны рост, лічыць яна, абумоўлены ўплывам «заходняга ладу жыцця».

«У першую чаргу, вельмі змянілася індустрыя харчавання. Змяніліся звыклы рацыён харчавання, лад жыцця і мыслення, — сказала Бяляева. — Сядзенне за камп'ютарам сёння бяда не толькі падлеткаў і моладзі, але і людзей сталага ўзросту. Усё гэта ўплывае вельмі сур'ёзна на мысленне, на паводзінавыя рэакцыі».

Яна падкрэсліла, што ва ўсіх рэгіёнах свету СААЗ прагназуе далейшы рост колькасці поўных людзей. Паводле даных арганізацыі, да 2025 года на атлусценне будуць пакутаваць 40% мужчын і 50% жанчын.

«І што самае страшнае, да 80% дзяцей з атлусценнем ад 10 да 16 гадоў будуць пакутаваць на яго ў дарослым жыцці. Асабліва гэта тычыцца тых дзяцей, чые бацькі маюць такую ж праблему», — патлумачыла спецыяліст.

Яна падкрэсліла, што атлусценне цягне рызыку развіцця сардэчна-сасудзiстых захворванняў, такіх як артэрыяльная гіпертэнзія, ішэмія, раннія формы атэрасклерозу.

Яшчэ адно ўскладненне атлусцення — цукровы дыябет. Паводле звестак Міжнароднай дыябетычнай асацыяцыі, штогод ва ўсім свеце больш за 200 дзяцей захворваюць на цукровы дыябет II тыпу. У шмат якіх дзяцей з атлусценнем дыягнастуецца метабалічны сіндром — комплекс метабалічных, гарманальных і клінічных парушэнняў, якія з'яўляюцца фактарамі рызыкі развіцця сардэчна-сасудзiстых захворванняў.

На думку Бяляевай, прафілактычныя мерапрыемствы на папуляцыйным, сямейным узроўнях і ў групах рызыкі і мэтанакіраваная тэрапія на этапе дзяцінства — адзіная магчымасць знізіць рызыку сардэчна-сасудзiстых захворванняў і дыябету II тыпу ў дарослым жыцці.

«І калі ў дзіцячым і падлеткавым узросце гэтым не займацца, у дарослым жыцці, на вялікі жаль, гэта зрабіць практычна немагчыма. Атрымаць вынік удаецца адзінкам», — рэзюмавала яна.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Хлопца, які ў Лебедзевай хаяў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска6

Хлопца, які ў Лебедзевай хаяў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска

Усе навіны →
Усе навіны

«Раней быў смачнейшы». У тыктоку абмеркавалі мінулае і сучаснасць квасу з жоўтай бочкі6

У Мінску з'явіліся «чыстаматы». Што гэта такое і як яны працуюць?9

«Я ўжо аднойчы ўцякаў ад дыктатуры». У ЗША сына беларускага палітычнага ўцекача хочуць дэпартаваць па новай схеме Трампа31

Беларускія айцішнікі з'язджаюць з Літвы? Як змяняецца колькасць беларусаў у Літве па тыпах ДНЖ12

«Расійскія му-му выглядаюць бледнавата». Што пра атакі Ізраіля на Іран пішуць расійскія ваенкары5

У КНДР з другой спробы ўсё ж спусцілі на ваду скандальны вайсковы карабель1

Авіяцыя Ізраіля падавіла СПА Ірана. Вось як гэта рабілася3

Украінскаму дэпутату Яўгену Шаўчэнку пагражае пажыццёвае зняволенне3

Мужчына з помсты пісаў даносы на канкурэнтаў — чым скончылася гісторыя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хлопца, які ў Лебедзевай хаяў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска6

Хлопца, які ў Лебедзевай хаяў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць