Культура11

У кастрычніку мінчукі пазнаёмяцца з італьянскай модай, музыкай і кіно

Мінчукі змогуць пазнаёміцца з культурай Італіі падчас XVI Сусветнага тыдня італьянскай мовы. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску амбасадар Італіі ў Беларусі Стэфана Б'янкі.

Культурныя мерапрыемствы амбасады, што пачаліся святам сяброўства Італія—Беларусь 24 верасня, працягнуцца пяць тыдняў. Сёлета е яны праходзяць пад знакам італьянскай крэатыўнасці, у прыватнасці, у такіх традыцыйна паспяховых для Італіі сферах, як мода, дызайн, музыка, кіно, літаратура, мовазнаўства і выяўленчае мастацтва. Амбасада Італіі сумесна з партнёрамі падрыхтавала насычаную праграму, каб беларуская публіка максімальна глыбока пазнаёмілася з новымі тэндэнцыямі ў галіне італьянскага дызайну і творчасці.

Кульмінацыяй музычнай праграмы стане прэм'ера оперы «Травіята» з удзелам італьянскіх і французскіх салістаў у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі 27 кастрычніка.

Таксама ўнікальнай падзеяй стане ўдзел «цяжкіх» падлеткаў на сёмым модным паказе «Мода Італія», які пройдзе ў час XVI Сусветнага тыдня італьянскай мовы, у якасці мадэляў.

«Летась з амбасадарам Італіі ў Беларусі спадаром Стэфана Б'янкі мы абмяркоўвалі інклюзію дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, а сёлета нам уяўляецца важным абмеркаваць інклюзію ў грамадства дзяцей і падлеткаў, якія маюць праблемы з законам і знаходзяцца ў карэкцыйных цэнтрах. Хлопцы будуць працаваць мадэлямі на паказах «Мода Італія», — адзначыў прадстаўнік Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі Рашэд Мустафа Сарвар.

Падчас XVI Сусветнага тыдня італьянскай мовы ў Мінску пройдуць сустрэчы, канферэнцыі, майстар-класы з удзелам італьянскіх выкладчыкаў, дызайнераў і архітэктараў.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»6

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»

Усе навіны →
Усе навіны

Львы задралі дырэктара сафары-парку ў Крыме7

Карыстальнікі Discord прымушалі дзяцей забіваць сябе на камеру3

Джаан Роўлінг засталася ў поўным захапленні ад сцэнарыяў першых эпізодаў серыяла пра Гары Потэра3

Тэрарыст-смяротнік здзейсніў тэракт у праваслаўнай царкве ў Дамаску 7

Расія нанесла ракетны ўдар па ўкраінскім палігоне. Ёсць забітыя і параненыя

Сяргей Ціханоўскі завёў сабе твітар11

За 2025 год у Беларусі ўжо затрымалі 14 чалавек за шпіянаж і дзяржаўную здраду6

«Ці можна Ціханоўскага пад сафіты і пытаць пра планы, а потым паказваць, як ён рыдае?»49

Церцель: Гэтае мерапрыемства на днях было толькі адным з многіх, але пакуль не пара пра іх казаць18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»6

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць