Эканоміка11

Права забудовы былога Чэрвенскага рынку прадалі на аўкцыёне

На адкрытым аўкцыёне 17 кастрычніка прададзена права забудовы ўчастка былога Чэрвеньскага рынку ў Мінску, паведамілі ў Мінскім гарадскім цэнтры нерухомасці.

Як паведамлялася, на адкрыты аўкцыён на права праектавання і будаўніцтва капітальных будынкаў быў выстаўлены ўчастак на месцы былога Чэрвеньскага рынку (скрыжаванне вуліц Маякоўскага і Аранскай) плошчай 2,45 гектара. Згодна з умовамі на ўчастку, які здаецца ў арэнду на пяць гадоў, павінен быць пабудаваны шматфункцыянальны комплекс.

Пачатковы кошт склаў 1.314.881,56 дэнамінаванага рубля (каля 657.440 долараў). Абцяжараннем з'яўляецца знос гаражоў па вуліцы Аранжарэйнай і гандлёвага павільёна на вуліцы Аранскай.

«Права на забудову прададзена адзінаму ўдзельніку аўкцыёну, рэзідэнту Беларусі, па цане на 5% большай за пачатковы кошт», — паведаміла супрацоўніца цэнтра нерухомасці.

Раней Мінгарвыканкам скасаваў інвестыцыйны дагавор з іранскай кампаніяй «Дзідас», якая так і не пачала забудову тэрыторыі былога Чэрвеньскага рынку. Па ўмовах інвестдагавора, будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу ў раёне перасячэння вуліц Маякоўскага і Аранскай, на месцы былога Чэрвеньскага рынку, павінна было завяршыцца ў 2015 годзе, аднак яно нават не пачалося.

Закрыццё Чэрвеньскага рынку ў 2013 годзе выклікала незадаволенасць прадпрымальнікаў, якія там гандлявалі. Рынак быў перанесены ў мікрараён Лошыца. Яго перанос за ўласныя сродкі ажыццявілі Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва, Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і работадаўцаў і Беларускі саюз прадпрымальнікаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс142

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Усе навіны →
Усе навіны

Грэф расказаў Пуціну пра існуючую магчымасць атрымаць неўміручасць праз 6‑7 гадоў9

У Брэсце каля шматпавярховіка выкінулі цэлую калонію кажаноў. Гэта вельмі дрэнна 10

Польшча перадала Беларусі ноту аб выдачы асоб, падазраваных у дыверсіях у Польшчы

МЗС аблаяла Літву7

Глядзіце, як казачна ўпрыгожылі да навагодніх свят гандлёвы цэнтр Galleria ў Мінску4

Дэлегацыя вайскоўцаў ЗША прыехала ў Кіеў абмяркоўваць план спынення вайны ва Украіне3

«Акулёнак ту-ру-ру-ру». Як з 90‑секунднага дзіцячага роліка вырас 400‑мільённы бізнэс2

Гіганцкі катлаван замест магіл. Вось як выглядае будоўля Акадэміі КДБ на Залатой Горцы5

«Чакаем, што з намі будуць кансультавацца». Заходнія палітыкі — пра тайны мірны план ЗША8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс142

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць