Здарэнні1111

У Віцебску хлопец напаў на школьніцу ў ліфце

У Віцебску хлопец напаў на школьніцу ў ліфце. Пра гэты факт паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама Віктар Сянько.

Напад быў здзейснены 9 студзеня на 15-гадовую дзяўчыну — яна стала аб'ектам сэксуальных дамаганняў. Ахвяра аказала актыўны супраціў, і гвалтаўнік быў вымушаны ўцячы. «Дзякуючы суладнай і прафесійнай працы праваахоўнікаў ужо праз тры гадзіны быў затрыманы падазраваны ў нападзе. Акрамя таго, усталяваны яшчэ адзін факт сэксуальнага дамагання, да якога затрыманы можа мець дачыненне», — сказаў Віктар Сянько.

Як патлумачыла афіцыйны прадстаўнік УУС Вольга Шкуратава, пра здарэнне паведаміла сама школьніца, якая патэлефанавала ў дзяжурную частку. Інцыдэнт адбыўся на праспекце Чарняхоўскага — нападнік зайшоў следам за ёй у пад'езд шматпавярхоўкі, а затым у ліфт. У кабіне хлопец стаў распранацца і спрабаваў здзейсніць дзеянні сэксуальнага характару.

Школьніца не спалохалася, актыўна супраціўлялася, крычала, клікала на дапамогу. Гвалтаўніку не ўдалося заблакаваць ліфт, і калі дзверы кабіны адкрылася на апошнім паверсе, ён кінуўся наўцёкі ўніз па лесвіцы.

«Адразу пасля званка на месца здарэння былі адпраўленыя міліцэйскія нарады. Праваахоўнікі абышлі кватэры, апыталі жыхароў і высветлілі, што ў суседнім пад'ездзе адбыўся такі ж інцыдэнт з 28-гадовай жанчынай. Праз некаторы час супрацоўнікі крымінальнага вышуку Першамайскага РАУС затрымалі падазраванага ў нападах, ім аказаўся хлопец 1997 нараджэння, навучэнец аднаго з віцебскіх каледжаў, які жыве ў суседнім доме», - адзначыла Вольга Шкуратава.

Праводзіцца праверка на дачыненне падазраванага да аналагічных інцыдэнтаў. Праваахоўнікі просяць грамадзян, якія маюць інфармацыю, якая можа быць карысная следству, паведаміць яе па тэлефоне 102 або звярнуцца ў Першамайскі РАУС Віцебска.

Каментары11

Цяпер чытаюць

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў3

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Усе навіны →
Усе навіны

Каскадзёры скакалі з самага высокага будынка Мінска2

Чмякаюць, сёрбаюць і ліжуць пальцы: хто з беларусаў падняўся на мукбангу9

Трамп хоча спыніць вайну ва Украіне з дапамогай Кітая4

На Netflix выйшаў другі сезон польскага серыяла пра шляхту «1670». Гэтая сатыра вам спадабаецца8

Келаг прагназуе Украіне балтыйскі сцэнарый12

Латвія збіраецца цалкам абсекчы аўтобуснае злучэнне з Беларуссю21

Магілёўскую ратушу зрабілі чырвона-зялёнай 11

Два расійскія знішчальнікі правакацыйна праляцелі над польскай нафтавай платформай6

У Брэсце абураюцца, што цэнтр горада ў гадзіны пік быў паралізаваны хрэсным ходам9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў3

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць