Улада3333

Лукашэнка: Органы ўнутраных спраў заслужылі высокую ацэнку ўсяго беларускага народа

Органы ўнутраных спраў заслужылі высокую ацэнку ўсяго беларускага народа. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас выступу на ўрачыстым маршы да 100-годдзя ўтварэння беларускай міліцыі, перадае БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка падчас выступу на ўрачыстым маршы.

«Сёння органы ўнутраных спраў заслужылі высокую ацэнку ўсяго беларускага народа. За самаадданасць і сілу духу, якая натхняе вас, нягледзячы на небяспеку, абараняць беларускі народ. У Беларусі ганарацца усімі, хто беражэ гонар мундзіра, з'яўляючыся ўзорам асабістай прыстойнасці і прынцыповасці. Тут цэняць сапраўдных прафесіяналаў, годна выконваюць свой абавязак. Вы закліканы ўвасабляць лепшыя чалавечыя якасці: адказнасць, мужнасць і гатоўнасць прыйсці на дапамогу ў любую хвіліну», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што, захоўваючы лепшыя традыцыі і назапашаны вопыт, у нашы дні супрацоўнікі МУС паспяхова падтрымліваюць высокі ўзровень правапарадку ў краіне.

Перад імі стаяць маштабныя задачы па ўмацаванню статусу Беларусі як бяспечнай дзяржавы. «Поспех тут залежыць ад выразнасці і зладжанасці дзеянняў. Ад умення пісьменна аналізаваць сітуацыю і прымаць вывераныя рашэнні. Памятаеце, што ў вашай працы няма месца нядбайнасці, некампетэнтнасці і абыякавасці. Ад гэтага залежыць вера людзей у здольнасць ўлады абараніць правы і свабоды грамадзян. Злачыннасць адступае толькі там, дзе эфектыўна дзейнічаюць усе элементы праваахоўнай сістэмы. Таму, умацоўваючы органы ўнутраных спраў, мы ўдасканальваем і іншыя складнікі нацыянальнай бяспекі. Толькі ў комплексе ўсе пераўтварэнні могуць даць неабходны вынік, якога чакае грамадства», — упэўнены Лукашэнка.

Ён выказаў перакананне, што асабісты склад МУС будзе і надалей эфектыўна вырашаць пастаўленыя задачы і з гонарам служыць Радзіме, і пажадаў усім у гэты святочны дзень міру, дабра, здароўя і поспехаў у працы на карысць Беларусі.

Каментары33

Цяпер чытаюць

Позна ўвечары Лукашэнка паразмаўляў яшчэ і з Джонам Коўлам. Імаверна, гаворка ішла пра ўмовы і тэрміны вызвалення палітвязняў2

Позна ўвечары Лукашэнка паразмаўляў яшчэ і з Джонам Коўлам. Імаверна, гаворка ішла пра ўмовы і тэрміны вызвалення палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтобус з Вільні ў Мінск не прапусцілі праз мяжу, пасажыры дабіраліся самі 

Былы віцэ-прэм'ер Русы назваў Аляску рускай зямлёй18

Саміт на Алясцы: пазітыўны, негатыўны і іншыя сцэнары для Украіны7

Сярэдняя цана метра ў Мінску — 1754 даляры

Як спецслужбы ЗША рыхтуюць сустрэчу Трампа і Пуціна на Алясцы1

Мінчук не верыў, што маці не можа хадзіць, і жорстка забіў яе. Родныя раней ужо выклікалі на яго міліцыю2

Палітзняволеная мадэль Вераніка Жалубоўская выйшла на свабоду

Паспяховая топ-мадэль жыве ў беларускай вёсцы — з ганарараў ад Dior і Versace купіла бацькам карову8

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Позна ўвечары Лукашэнка паразмаўляў яшчэ і з Джонам Коўлам. Імаверна, гаворка ішла пра ўмовы і тэрміны вызвалення палітвязняў2

Позна ўвечары Лукашэнка паразмаўляў яшчэ і з Джонам Коўлам. Імаверна, гаворка ішла пра ўмовы і тэрміны вызвалення палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць