Грамадства2222

Улады дазволілі «Марш недармаедаў» у Мінску, але не ў цэнтры горада

Мінгарвыканкам дазволіў правесці «Марш недармаедаў» у Мінску 15 сакавіка ад Акадэміі навук да пл. Бангалор. Арганізатары не хочуць ісці па гэтым маршруце, але плануюць сабрацца на дазволеным месцы каля кінатэатра «Кастрычнік» і вырашыць разам з людзьмі, куды ісці далей, піша tut.by.

Адным з заяўнікаў акцыі быў прадстаўнік БХД Дзяніс Садоўскі, ён хадзіў сёння на перамовы ў Мінгарвыканкам.

«Мы заявілі, што зараз грамадска-палітычная сітуацыя патрабуе паходу ў цэнтр. Яны адмовіліся і сказалі, што на гэта яны дазволу не даюць».

Адзін з лідараў БХД Віталь Рымашэўскі заявіў, што апазіцыя прапанавала гарадскім уладам прадаставіць апаратуру і даць магчымасць кіраўніку Мінгарвыканкама Андрэю Шорцу пагутарыць з прысутнымі.

«Няхай бы пагаварылі з людзьмі разам з апазіцыяй. Яны гэтага не хочуць. А Шорац, я лічу, дзейнічае як правакатар. Ён выдатна разумее, што ні на які Бангалор людзі сёння не пойдуць, нават калі лідары апазіцыі іх туды паклічуць».

У выніку заяўнікі акцыі, сярод якіх ёсць прадстаўнікі партыі «Зялёных», БСДП (Грамада), БХД і АГП вырашылі паклікаць людзей на дазволенае месца збору — да кінатэатра «Кастрычнік» у 17:30 15 сакавіка. Рашэнне аб далейшым маршруце маршу будзе прынятае там.

Каментары22

Цяпер чытаюць

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў3

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Усе навіны →
Усе навіны

Каскадзёры скакалі з самага высокага будынка Мінска2

Чмякаюць, сёрбаюць і ліжуць пальцы: хто з беларусаў падняўся на мукбангу9

Трамп хоча спыніць вайну ва Украіне з дапамогай Кітая4

На Netflix выйшаў другі сезон польскага серыяла пра шляхту «1670». Гэтая сатыра вам спадабаецца8

Келаг прагназуе Украіне балтыйскі сцэнарый12

Латвія збіраецца цалкам абсекчы аўтобуснае злучэнне з Беларуссю21

Магілёўскую ратушу зрабілі чырвона-зялёнай 11

Два расійскія знішчальнікі правакацыйна праляцелі над польскай нафтавай платформай6

У Брэсце абураюцца, што цэнтр горада ў гадзіны пік быў паралізаваны хрэсным ходам9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў3

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць