Грамадства22

Майкл Флін гатовы даць паказанні ФБР у абмен на імунітэт

Былы дарадца прэзыдэнта Трампа ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Майкл Флін заявіў пра гатоўнасьць даць паказаньні падчас расьсьледаваньня расейскага ўмяшаньня ў амэрыканскія прэзыдэнцкія выбары ў абмен на імунітэт ад магчымага крымінальнага перасьледу, паведаміла газэта The Wall Street Journal са спасылкай на амэрыканскіх афіцыйных асобаў.

Флін быў адпраўлены ў адстаўку пасьля таго, як высьветлілася, што ён хлусіў віцэ-прэзыдэнту ЗША Майку Пэнсу пра свае сустрэчы з расейскім амбасадарам у ЗША. Флін, які быў дарадцам кандыдата Трампа падчас прэзыдэнцкай кампаніі, прыцягвае асаблівую ўвагу крытыкаў Дональда Трампа празь ягоныя сувязі з Расеяй. Майкл Флін, напрыклад, браў удзел у цырымоніі сьвяткаваньня юбілею тэлеканалу RT, за што атрымаў ганарар у некалькі дзясяткаў тысяч даляраў.

Майкл Флін і Уладзімір Пуцін на святкаванні юбілею тэлеканала RT ў 2015 годзе.

Ёсьць здагадкі, што ён мог абмяркоўваць з расейскімі прадстаўнікамі лёс санкцыяў, уведзеных супраць расейскіх кампаніяў і прыватных асобаў, што маюць дачыненьне да анэксіі Расеяй Крыму і падтрымкі сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны. ФБР расьсьледуе ягоныя дзеяньні ў рамках сьледзтва аб умяшаньні Крамля ў амэрыканскі выбарчы працэс.

Паводле зьвестак газэты, ні ФБР, ні камітэты Кангрэсу ў справах выведкі, якія вядуць сваё ўласнае расьсьледаваньне, не прынялі пакуль прапановы Майкла Фліна.

Адвакат Фліна Робэрт Келнэр у сваёй заяве пацьвердзіў факт гатоўнасьці ягонага кліента даць паказаньні камітэтам Кангрэсу. Адвакат адзначыў, што Майкл Флін стаў аб’ектам «неабгрунтаваных здагадак» і «абуральных абвінавачваньняў у здрадзе».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам51

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе глядзець фільмы і серыялы анлайн у беларускай агучцы?2

«Магчыма, яна збегла ад каханка, ці ён яе забіў, ці яна ў Беларусі». Аўтар расследавання пра Анжаліку Мельнікаву43

У вакаліста Queen Фрэдзі Мерк’юры была пазашлюбная дачка1

Чаму не варта рабіць камп'ютарную тамаграфію без сур'ёзнай патрэбы7

У кобрынскай бальніцы патлумачылі, чаму ў ёй немэтазгодна мець свой апарат МРТ. Жыхары не згодныя5

У цэнтры Мінска прайшлі спаборніцтвы на драганботах ФОТЫ1

Амазонскае племя падало ў суд на The New York Times за «паклёпніцкі» артыкул пра моладзь і порна4

У ЗША спыняць выпуск аднацэнтавых манет2

Забіты ў Іспаніі паплечнік Януковіча за некалькі дзён да смерці прыязджаў ва Украіну2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам51

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць