Здарэнні55

Дзеці ўзялі сякеру пагуляцца: брат адсек палец 6-гадовай сястры

Смаргонскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце траўміравання дзіцяці ў Смаргонскім раёне, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

Фота УСК па Гродзенскай вобласці

Дзеці днём 7 чэрвеня гулялі ў двары прыватнага дома ў в. Пазборцы. 9-гадовы хлопчык, перасякаючы па просьбе роднай 6-гадовай сястры сякерай вяроўку, трапіў ёй па пальцы. З дыягназам «траўматычная ампутацыя 3-га пальца левай кісці» дзяўчынка была дастаўленая ў раённую бальніцу, адкуль накіраваная для аказання неадкладнай дапамогі ў адну з профільных медыцынскіх устаноў Мінска.

Следчыя з удзелам экспертаў агледзелі месца здарэння, апыталі сваякоў і суседзяў пацярпелай. Прызначаная судова-медыцынская экспертыза.

Выяўлена, што дзеці выхоўваюцца ў звычайнай сям'і, якая пражывае ў Мінску. Усе характарызуюцца станоўча. У дзень здарэння сям'я знаходзілася ў гасцях у сваякоў. Дарослыя працавалі на падворку па гаспадарцы, дзеці засталіся на час без нагляду. Пры гэтым траўманебяспечны інструмент знаходзіўся ў вольным доступе.

Следчы камітэт звяртае ўвагу, што дарослыя павінны ліквідаваць траўманебяспечныя сітуацыі і сістэматычна навучаць дзяцей асновам прафілактыкі траўматызму. Пры гэтым важна не развіць у дзіцяці пачуццяў нясмеласці і страху, а, наадварот, давесці яму, што небяспекі можна пазбегнуць, калі паводзіць сябе правільна. Вельмі важна для дарослых самім правільна паводзіць сябе ва ўсіх сітуацыях, дэманструючы дзецям бяспечны лад жыцця.

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Вакансія ў «Нашай Ніве»: мантажор тыктокаў 5

Правялі ператрус у былога дарадцы Трампа па нацыянальнай бяспецы2

У Мінску пенсіянер засумаваў па паляванні і стрэліў у ката

У камітэта па здароўі Мінска з'явіўся новы кіраўнік. Папярэдняга затрымалі, але ўлады пра гэта маўчаць5

Лукашэнка льсціўся да Трампа, пахваліў Пазняка і адмовіўся ад перамоў з апазіцыяй57

Лукашэнка адмовіўся ад перамоваў з «тымі, хто разваліў краіну»20

Алімпійскі літрбол. Віктар Лукашэнка і Аляксандр Зайцаў запусцілі ўласную сетку крам алкагольнай прадукцыі16

Яраслаў Еўдакімаў хварэў на рак лёгкіх1

Брата палітзняволенага айцішніка асудзілі за пратэсты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць