Меркаванні130130

Арцыбіскуп Кандрусевіч напісаў адкрыты ліст Алексіевіч

Прыводзім яго тэкст.

Глыбокапаважаная Святлана Аляксандраўна!

Калі ў 2015 г. Вы атрымалі Нобелеўскую прэмію, я, прымаючы ўдзел у працы Сіноду Біскупаў на тэму сям’і ў Ватыкане, папрасіў слова і аб’явіў аб тым, што Вы сталі лаўрэатам самай прэстыжнай прэміі па літаратуры — і біскупы ўсяго свету Вам апладзіравалі.

Уся Беларусь таксама радавалася гэтай знакавай падзеі.

Сёння, знаходзячыся за мяжой на ўрачыстасцях біскупскіх пасвячэнняў новага Мітрапаліта Беластоцкага арцыбіскупа Тадэвуша Войды, я з вялікім смуткам і трывогай успрыняў Вашыя словы: «Дайце ў Беларусь танкі, зброю — і там каталікі пачнуць забіваць праваслаўных ці каго заўгодна».

З усёй упэўненасцю хачу падкрэсліць, што гэта нават немагчыма сабе ўявіць у Беларусі, дзе гістарычна склаліся добрыя як міжканфесійныя, так і міжрэлігійныя адносіны, якія з’яўляюцца нашым нацыянальным скарбам і добрым прыкладам для ўсяго свету.

Няўзброеным вокам бачна, што Каталіцкі Касцёл, як і Праваслаўная Царква ды іншыя веравызнанні ў Беларусі робяць усё магчымае, каб развіваць адносіны паміж сабой і грамадствам.

Паводле Вашых слоў, «чалавек — дастаткова недасканалая істота, яму ў галаву можна ўкласці ўсё, што заўгодна». Так, сапраўды, чалавечая прырода здэфармавана першародным грахом, але з Божай дапамогай ён можа супрацьстаяць спакусам і выклікам часу і калі будзе прыбягаць да яе, то нікому не ўдасца ўкласці ў яго галаву ўсё, што заўгодна.

Не хацелася б, каб Вашы словы як лаўрэата Нобелеўскай прэміі былі ўспрыняты як заклік да міжканфесійнай канфрантацыі. Наадварот, яны павінны ўносіць мір і кансалідацыю ў наша грамадства.

Спадзяюся, што ў Вашых словах не было дрэннага намеру ў адрас католікаў нашай Бацькаўшчыны. Аднак варта памятаць, што зраніць і забіць могуць не толькі танкі і зброя, але і словы. Будучы асобамі публічнымі, неабходна памятаць пра адказнасць за свае словы.

Выказваю надзею, што нягледзячы на Вашу нецаркоўнасць, Вы з павагай будзеце ставіцца да натуральнага права чалавека на рэлігійную свабоду, якое яму таксама гарантуе Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Ад усяго сэрца жадаю Вам, каб Вашы высілкі як лаўрэата Нобелеўскай прэміі спрыялі гарманічнаму і мірнаму развіццю нашага грамадства.

Мінск—Беласток, 9 чэрвеня 2017 г.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч,

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі

Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Каментары130

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены22

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Усе навіны →
Усе навіны

«Беларускія Мальдывы» стануць помнікам прыроды. Чым унікальныя затопленыя Ваўкавыскія кар’еры4

«Чорная жамчужына» сушыць вёслы»: тыкток у захапленні ад вялізнага фрэгата, які пабудаваў пенсіянер у Пінску ў сваім агародзе6

Беларус вырасціў гіганцкі перац — памерам з электрачайнік1

«Ніякіх забароненых месцаў не існуе». Келаг кажа, што Трамп дазволіў Украіне наносіць дальнабойныя ўдары24

«Хлопцы гралі на гітары Ляпіса Трубяцкога». Як беларусы арганізаваліся, каб сустрэць нечакана вызваленых палітвязняў4

На выбарах у Малдове перамагла праеўрапейская партыя прэзідэнта Санду, прарасійская апазіцыя прайграла9

Таямніцы Мінскага замчышча: недабудаваны храм, які ставіць у тупік навукоўцаў, і маладая князёўна з касой і кветкавым вянком1

У ЗША 18‑гадовы зумер зарабіў $30 мільёнаў на дадатку, які лічыць калорыі па фота ежы

У афіцыйным Пантэоне герояў ёсць князь, пра існаванне якога многія пачуюць першы раз13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены22

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць