Усяго патроху1414

Пранкер: Мы надзелі сукенкі ды выйшлі на Зыбіцкую чапляць дзяўчат

Днямі мінчук Мікалай Аляксейчык павесяліў інтэрнэт сваім вельмі сонным пранкам. Хлопец укладваўся спаць проста пасярод пешаходнага перахода, на эскалатары, у ліфце ды краме.

Мікалай пакуль яшчэ не вельмі дасведчаны пранкер, але цвёрда вырашыў працягваць эксперыменты з грамадствам. Мы распыталіся, навошта ён гэта робіць і ці не страшна быць «не нармальным».

«Калі выходзіш з зоны камфорту, прысутнічае мінімальны страх. Я не скажу, што мне была зусім абыякавая рэакцыя мінакоў. Я разумеў: вось зараз на мяне будуць глядзець, будуць неяк мяне ацэньваць. Магчыма — добра, магчыма — не. То бок пэўнае хваляванне было. Але людзі, якія пазітыўна глядзяць на мае выбрыкі, зараджаюць энергіяй, і я лаўлю кураж. Страх, які адчуваеш напярэдадні, перакрываецца тымі эмоцыямі, якія адчуваеш пасля», — кажа хлопец.

Ролю пранкера Мікалай прымераў на сябе год таму, калі адразу пасля дэнамінацыі паспрабаваў разлічыцца свежым зялёным лісцем з дрэва. Навошта? Ды проста дзеля смеху.

«Па-першае, гэта весела. А па-другое, даўно хацелася зрабіць нешта, што выходзіць за межы. Звычайны чалавек у звычайным жыцці мяркуе, што гэта ж немагчыма ўзяць коўдру, падушку ды легчы дзе-небудзь у гандлёвым цэнтры ці на эскалатары. Мне спачатку таксама здавалася, што гэтага нельга рабіць. А потым я падумаў: а чаму не? І вырашыў рабіць такія штукі. Яны не супярэчаць закону, але з пункту гледжання нейкай маралі выглядаюць няправільнымі», — працягвае малады чалавек.

З міліцыяй у яго эксцэсаў пакуль што не здаралася. Супрацоўнікі мэблевай крамы пагражалі выклікаць праваахоўнікаў падчас соннага перформансу ў гандлёвай залі, але да гэтага не дайшло.

«Мне хочацца, каб людзі не пужаліся, а каб ім было вельмі смешна ад усяго, што адбываецца. Хочацца паказаць ім незвычайную сітуацыю, каб яны падумалі: «Як такое можа быць? Што я толькі што ўбачыў?», — даводзіць Мікалай.

— Плюс гэта дае папулярнасць і на гэтым можна зарабляць грошы. То бок ты займаешся тым, што табе падабаецца, і яшчэ нейкія грошы зарабляеш, што таксама даволі прыемна».

Мікалай ужо атрымаў вышэйшую адукацыю, вывучыўся на маркетолага ў БДУІР, і цяпер працуе на фірме маркетолагам-эканамістам. Мае ён і сваё ІП, займаецца падарункамі. А нядаўна хлопец прайшоў акцёрскія курсы.

Мікалай не звязвае рэакцыю мінчукоў на вясёлыя правакацыі з беларускай ментальнасцю.

«Гэта, хутчэй, залежыць ад таго, адзін чалавек гэта назірае ці некалькі. Калі чалавек адзін, то яго складаней вывесці на эмоцыі, а вось калі кампанія, людзі нашмат ярчэй рэагуюць на нейкія знешнія фактары, — кажа ён. — Калі міма будзе праходзіць незвычайны персанаж, а ты ідзеш адзін, то можаш зрабіць выгляд, што ўвогуле яго не заўважаеш, такое часта бывае. А калі вас двое, то вы як мінімум кінеце позірк адно на аднаго, заўсміхаецеся».

Мікалай не толькі сам удзельнічае ў падобных правакацыях, але і падцягвае сяброў, што таксама ўмеюць весяліцца і лёгкія на пад’ём. Пастаяльцы ўстаноў на Зыбіцкай маглі заўважыць яркую кампанію прыгажуноў-хлопцаў у сукенках — гэта былі яны.

«Мы проста вырашылі паглядзець, як будуць рэагаваць людзі і ці можна падчапіць дзяўчат, калі мы будзем у сукенках. Апрануліся, выйшлі на Зыбіцкую, вельмі хутка прыцягнулі ўвагу дзяўчат, забралі іх і паехалі далей весяліцца», — прыгадвае пранкер.

Здаралася яму дэфіляваць і ў адных майтках.

«Паспрачаўся з дзяўчынай, што прыйду да яе на пошту ў майтках. Яна не паверыла, а я прыйшоў. Яна вельмі здзівілася, як і ўсе тыя жанчыны, што былі на пошце. У цэлым рэакцыя была даволі пазітыўнай», — каментуе ён. Што праўда, на саму пошту хлопец ішоў у шортах, а зняў іх ужо перад самым уваходам.

Мікалай кажа, што большасці дзяўчат падабаецца тое, што ён робіць, таму ўвагай з іх боку не абдзелены. Але сталай сяброўкі цяпер не мае.

Бацькі пра творчыя эксперыменты сына таксама ведаюць, толькі не зусім разумеюць.

«З бацькамі не так усё проста. Яны, канечне, ведаюць, што я раблю. Але яны старой школы, таму не разумеюць, навошта. Я паказваў ім апошняе відэа, дзе я сплю. Ім спадабалася, яны пасмяяліся, сказалі, што вельмі смешна», — дадае малады чалавек.

Готовлюсь к олимпийским играм

A post shared by Николас Алексейчик (@nikolas.wild) on

Цяпер Мікалай збіраецца ладзіць пранкі штотыдзень, таму калі ўбачыце ў горадзе штосьці вельмі незвычайнае, не пужайцеся. Магчыма, гэта чарговы пранк.

Каментары14

Цяпер чытаюць

«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве7

«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

У выніку ўдару беспілотнікаў па Дняпры пацярпелі 28 чалавек

У Баранавічах людзі ганяюцца за таннымі ёгуртамі, але не ўсім шчасціць іх здабыць1

31‑гадовага сілавіка з Берасцейшчыны абвінавачваюць у падпольнай працы ў Крыме па заданні «Байпола»4

«Экстрэмісцкімі» прызналі кнігі Акудовіча і Снайдэра, а таксама сотні старонак у інтэрнэце4

Адзін з беларускіх гарадоў застаўся без ацяплення, бо акурат цяпер дайшлі рукі да замены цеплатрасы

У спіс забароненых у Беларусі ўнеслі яшчэ 32 кнігі. Дзве з іх — Сашы Філіпенкі4

Трамп: Міру ва Украіне дасягнём праз сілу23

Міністр абароны ЗША: Мужчын у сукенках і прайдаў у войску не будзе. Барадатых і з лішняй вагой таксама63

Самая вялікая сям'я ў Беларусі мае 15 дзяцей2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве7

«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць