Улада5050

«Плаціць не будзем, але можам даць медаль». Следчы камітэт патлумачыў, навошта патрэбныя пазаштатныя супрацоўнікі

Кіраўнік Следчага камітэта Іван Наскевіч заявіў, што ведамства гатовае прыцягваць да сваёй работы больш добраахвотных пазаштатных супрацоўнікаў.

Што гэта за інстытут такі? Што яны будуць рабіць? Ці не значыць гэта, што СК шукае сексотаў — як такія словы Наскевіча могуць інтэрпрэтаваць некаторыя людзі?

«Наша Ніва» папрасіла адказаць на гэтыя і іншыя пытанні кіраўніка прэс-службы Следчага камітэта Сяргея Кабаковіча.

«Мы на пачатку дарогі. Пакуль грамадства не зусім разумее, што такое добраахвотны памочнік следчага, але мы гатовыя тлумачыць, — сказаў Кабаковіч. — Найперш, гаворкі пра сексоцтва тут няма.

Якое сексоцтва? Гэта ўсё афіцыйна: чалавек сам піша заяву, праходзіць пэўныя псіхалагічныя тэсты, правяраем яго мінулае, заводзім анкету. Словам, такая ж працэдура, як і пры прыёме на службу. Гэтаму чалавеку трэба будзе прадаставіць характарыстыку з яго сталай работы — дзе ж тут тайны? У нас уручэнні пасведчанняў пазаштатнага супрацоўніка праходзяць урачыста».

Што будзе рабіць той дабраахвотны памочнік у СК?

«Тут гаворка ідзе пра моцную матывацыю, валанцёрства, груба кажучы. Гэты чалавек, пры ўмове праходжання адбору, стане памочнікам следчага. Ён выконвае даручэнні, можа ўдзельнічаць у рознага роду следчых і працэсуальных дзеяннях. Улічваецца, чым ён займаецца прафесійна, без гэтага нельга быць карысным. А што рабіць? Гэта, напрыклад, удзел у сумесных аглядах месца здарэння, вобшукі, выемкі, следчыя эксперыменты, прысутнасць на допыце, на вочнай стаўцы… Ён можа рыхтаваць праекты дакументаў, план расследавання… Гэта не проста так, што памочнік калі ёсць — то добра, няма — ну і ладна. Калі ён ёсць, то павінен дапамагаць. Ён таксама можа рыхтаваць праекты пастановы аб завядзенні крымінальнай справы, праекты даручэнняў, іншыя дакументы. Ну і тэхнічная дапамога: высвятленне нейкіх пытанняў, якія даручае следчы, забеспячэнне яўкі, падрыхтоўка звестак для СМІ. Але кожны з іх падпісвае падпіску аб неразгалошванні матэрыялаў справы, натуральна», — сказаў Кабаковіч.

«Адразу скажу, што за гэта мы не плацім, — адзначыў ён. — Гэта работа, падкрэслю, добраахвотная і ў вольны час. За дапамогу ў расследаванні злачынстваў такія валанцёры могуць толькі быць адзначаны граматамі кіраўніцтва Следчага камітэта. А тыя, хто праявіў найбольшыя здольнасці, прадстаўляюцца да дзяржаўных узнагародаў, і такія выпадкі ўжо былі».

Кіраўнік прэс-службы СК таксама адзначыў, што гэта прапанова не толькі для студэнтаў юрфакаў, як можна падумаць.

«Канечне, збольшага гэтым цікавяцца студэнты, якія хочуць у перспектыве ісці працаваць у Следчы камітэт. Але ёсць і хлопцы, у якіх ляжыць сэрца да такога роду работы, яны гатовыя дапамагаць, шукаць ісціну, так бы мовіць. Каб прынцып незваротнасці пакарання дзейнічаў. Ідуць за жыццёвым досведам», — рэзюмаваў Кабаковіч.

Каментары50

Цяпер чытаюць

Кітайскія аўто ўсё часцей сустракаюцца на беларускіх дарогах. Але ці варта іх купляць? Расказваюць уладальнікі

Кітайскія аўто ўсё часцей сустракаюцца на беларускіх дарогах. Але ці варта іх купляць? Расказваюць уладальнікі

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі Z-блогера запісалі пры абмеркаванні адкату на пастаўках гуманітарнай дапамогі3

Ціханоўская пра залёт расійскіх дронаў у Польшчу: Еўропа павінна адказаць адзінствам і сілай, каб спыніць гэтую агрэсію5

Apple прэзентавала ўльтратонкі iPhone Air, бяздротавыя навушнікі з функцыяй імгненнага перакладу і смарт-гадзіннік, які мерае ціск1

Дрон упаў на жылы дом у Польшчы

Дар‘я Шманай: Адчуваю сябе масквічкай28

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА48

У Новай Зеландыі бацька забраў траіх дзяцей і чатыры гады жыў з імі ў лесе. Ён загінуў у выніку перастрэлкі з паліцыяй2

Дзяўчаты ламаюць сабе ногі, каб паменшыць рост — лічыцца, што аперацыя дапаможа знайсці каханне6

Палітвязень Паднябенны павесіўся ў ШІЗА магілёўскай калоніі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кітайскія аўто ўсё часцей сустракаюцца на беларускіх дарогах. Але ці варта іх купляць? Расказваюць уладальнікі

Кітайскія аўто ўсё часцей сустракаюцца на беларускіх дарогах. Але ці варта іх купляць? Расказваюць уладальнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць