Свет88

У Італіі пасля 10 гадоў сэксуальнага рабства выратавалі жанчыну і яе дваіх дзяцей 

Фота: Shutterstock

На поўдні Італіі паліцыянты затрымалі 52-гадовага мужчыну, які на працягу дзесяці гадоў утрымліваў ў сэксуальным рабстве жанчыну з Румыніі. Пра гэта паведамляе Lenta.ru са спасылкай на La Corriere Della Sera.

Вызваліць жанчыну і яе дзяцей удалося выпадкова. Паліцыянты звярнулі ўвагу на мінака, які вёў за сабой бруднага і знясіленага хлопчыка. Яны спынілі мужчыну і вырашылі праверыць, у якіх умовах жыве дзіця.

Прыехаўшы па адрасе, паліцыянты былі ўражаныя смуродам, які зыходзіў з памяшкання. Для правядзення ператрусу патрульным прыйшлося надзець ахоўныя маскі. Крыніцай смуроду аказаўся падвал: у памяшканні без святла і каналізацыі паліцыянты ўбачылі прыкаваную да жалезнага ложка 29-гадовую жанчыну і трохгадовую дзяўчынку.

Высветлілася, што яна шмат гадоў таму прыехала з Румыніі і дапамагала па гаспадарцы жонцы свайго мучыцеля. Пасля смерці гаспадыні удавец замкнуў на той момант 19-гадовую дзяўчыну ў падвале і выкарыстоўваў яе ў якасці сэксуальнай рабыні. За час свайго зняволення румынка нарадзіла хлопчыка і дзяўчынку. Цяпер пацярпелая разам з дзецьмі знаходзіцца пад апекай сацыяльных службаў.

Гвалтаўнік быў неадкладна ўзяты пад варту. Яму прад'яўленыя абвінавачванні ў згвалтаванні, незаконным утрыманні чалавека і нанясенні пабояў. Рэгіянальны пракурор, які вядзе гэтую справу, заявіў, што за сваю 13-гадовую практыку не сустракаў нічога падобнага.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м17

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына з-пад Маладзечна некалькі месяцаў жыла ў Гданьску на вуліцы. Яна расказала пра сваё няпростае жыццё24

Названы топ-25 кампаній з беларускім капіталам на Падляшшы

Генштаб Украіны паведаміў, што страты Расіі перавысілі 1 мільён чалавек7

Прэзідэнт Сербіі пахваліўся, што не падпісаў дэкларацыю саміту ў Адэсе і «не здрадзіў» Расіі7

У мінскім кафэ заказы развозіць робат-афіцыянт

Хлопчыкі ўжо не ў модзе? Бацькі ўсё часцей хочуць дачок4

У Беларусі зноў сабралі грошы на лячэнне дзіцяці з СМА1

У найбліжэйшы час Ізраіль можа ўдарыць па Іране9

Амерыканскі мільянер прыехаў у Польшчу, каб набыць футбольны клуб, і насмерць падавіўся варэнікам15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м17

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць