Навука і тэхналогіі

Француз пражыў два месяцы без твару, чакаючы перасадкі новага 

Француз, у якога адбылося непрыманне новага твару праз сем гадоў пасля перасадкі, атрымаў другі твар ад іншага донара. Гэта першы выпадак, калі хірургі правялі паўторную перасадку твару, паведамляе The Telegraph.

40-гадовы француз пражыў амаль два месяцы без твару. Увесь гэты час ён знаходзіўся на апараце жыццезабеспячэння ў штучнай коме. Аперацыя па перасадцы цягнулася цэлы дзень. Павінна прайсці некалькі тыдняў, перш чым дактары змогуць сказаць, ці была паспяховая другая трансплантацыя, але яны спадзяюцца, што гэта — прарыў, які дазволіць і надалей замяняць твары пацыентаў, якія пакутуюць на непрыманне.

Хірургі падчас правядзення аперацыі. Фота: Christopher Furlong

Трансплантацыя твару — рэдкая аперацыя з вельмі вялікім адсоткам непрымання. Гісторыі вядома па меншай меры шэсць выпадкаў смерці пацыентаў пасля гэтай працэдуры, якая цягне за сабой пажыццёвую залежнасць ад прэпаратаў, якія забяспечваюць абарону ад непрымання чужароднага органа, але моцна пагаршаюць імунітэт і робяць чалавека больш уразлівым да інфекцый і раку.

Трансплантацыя можа дапамагчы ахвярам няшчасных выпадкаў і нападаў аднавіць асноўныя функцыі, такія як дыханне, харчаванне, гаворка і выражэнне эмоцый.

Каментары

Цяпер чытаюць

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі54

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Як адзначаюць Дзяды2

Як выглядае мост паміж вуліцай Маскоўскай і плошчай Незалежнасці, які адкрылі сёння5

Ціханоўская: Нават калі не можаце наведаць іх на могілках — запаліце свечку, прамоўце іх імёны, аддайце ім хвіліну цішыні3

«Печыва едзе ў печ, хочаш з ім?» «Слодыч» запісаў крыповы хорар-ролік пра начную экскурсію па цэху22

Прышчэпка ад COVID-19 дапамагае ў барацьбе з ракам — даследаванне1

Стан чатырох чалавек, якія пацярпелі ўчора падчас надзвычайнага здарэння на «Беларуськаліі», стабільна цяжкі2

Гадаванцы «Іслачы» прыехалі ў ЗАГС і зрабілі трэнеру сюрпрыз

Маладую фатографку з Нароўлі арыштавалі за Гаюна пасля вяртання з «Марафону адзінства»6

Мядзведзеў пагражае сцерці Бельгію з зямлі15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі54

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць