Грамадства22

Фінскія дэпутаты жорстка раскрытыкавалі Стуба

Былі агучаныя падазрэньні, што сваім паблажлівым візытам у Беларусь ён стараўся спадабацца Расіі.

Дэпутаты парламента Фінляндыі жорстка раскрытыкавалі выказванні міністра замежных спраў гэтай краіны, дзейнага старшыні АБСЕ Аляксандэра Стуба падчас візіту ў Мінск 7 кастрычніка, паведаміла ў пятніцу фінская газета Helsingin Sanomat.

9 кастрычніка А. Стуб адказваў на пытанні фінскіх дэпутатаў. У прыватнасці, ён зазначыў, што асноўнай думкай яго перамоў у беларускай сталіцы было тое, што «мінулыя выбары не былі сумленнымі і справядлівымі». Акрамя таго, кіраўнік МЗС Фінляндыі ўзнімаў пытанні адмены пакарання смерцю, «большай свабоды для партый, СМІ і НДА».

У адказ на

агучаныя падазрэнні, што яго візіт у Беларусь павінен быў змякчыць пазіцыю Расіі, якая незадаволена яго дзейнасцю ў АБСЕ,
А. Стуб указаў, што з такой фармулёўкай «вельмі цяжка згадзіцца». Міністр зазначыў, што беларускія ўлады «запрасілі назіральнікаў АБСЕ, акрамя таго, выбарчая кампанія прайшла крыху лепш, чым раней».

Паводле слоў А. Стуба, АБСЕ «вырашыла не спрабаваць ізаляваць Беларусь, але пачаць пакрокавае супрацоўніцтва».

Закранаючы размову з Аляксандрам Лукашэнкам, фінскі міністр зазначыў, што, як толькі ён стаў крытыкаваць стаўленне ўладаў да апазіцыі і прымяненне пакарання смерцю, «тэлевізійныя камеры тут жа ўбралі».

У гутарцы з журналістамі ў Мінску А. Стуб заявіў, што «прыйшоў час разглядаць ролю Беларусі ў міжнароднай супольнасці і яе дзейнасць у Еўропе з новай перспектывы. І тое, што мы бачым сёння, — гэта першыя крокі Беларусі ў правільным напрамку». Старшыня АБСЕ зазначыў, што «ніколі не верыў у ізаляцыю, але ў супрацоўніцтва». Паводле яго слоў, перамовы з кіраўніком МЗС Сяргеем Мартынавым і прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам былі «станоўчымі і канструктыўнымі». «Галоўная думка — гэта неабходнасць адкрыць новую старонку ў гісторыі нашых адносінаў», — заявіў А. Стуб.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

«Для нацыянальнага міфа дастаткова таго, што «мы перамаглі іх, адстаялі сваю зямлю». Адказ на непапулярнае меркаванне Антося Жукава31

Мерц заклікаў Еўропу скарэктаваць свае інтарэсы без ілжывай настальгіі5

«Міндальнічаць, як у 1944-м, з імі ніхто больш не будзе». Мядзведзеў апублікаваў артыкул з пагрозамі Фінляндыі14

Стала вядома імя былога малдаўскага спецслужбіста, якога затрымалі за шпіянаж на карысць Беларусі

Стала вядомай прычына смерці палітвязня Андрэя Паднябеннага6

Падчас тэракту ў Іерусаліме загінуў рабін родам з Беларусі7

У Еўропе выкрылі беларускую шпіёнскую сетку. Арыштавалі былога кіраўніка малдаўскай контрразведкі9

Чэхія высылае беларускага дыпламата за шпіянаж6

Каб ЗША ўвялі санкцыі супраць Расіі, Еўропа павінна перастаць купляць расійскія нафту і газ11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»25

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць