Лідэр Руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч, а таксама старшыня БСДГ Станіслаў Шушкевіч возьмуць сёньня ўдзел ва ўрачыстым сьвяткаваньні 90‑годзьдзя незалежнасьці Польшчы.
Лідэр Руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч, а таксама старшыня БСДГ Станіслаў Шушкевіч возьмуць сёньня ўдзел ва ўрачыстым сьвяткаваньні 90‑годзьдзя незалежнасьці Польшчы. З гэтай нагоды прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі арганізуе баль. На яго былі запрошаныя прэзыдэнты і кіраўнікі ўрадаў 55 краін (зрэшты, далёка ня ўсе адказалі згодай), агульная колькасьць гасьцей павінна скласьці паўтара тысячы чалавек.
Свой удзел ва ўрачыстасьцях пацьвердзілі прэзыдэнты Літвы, Латвіі, Эстоніі, Вугоршчыны, Грузіі і Харватыі. У Варшаву таксама плянуюць прыехаць канцлерка Германіі і прэм’ер‑міністр Чэхіі.
Аляксандра Лукашэнку на сьвяткаваньне ў польскую сталіцу ніхто не запрашаў.
Цяпер чытаюць
«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве

Каментары