Старшыня Светлагорскага райсавета дэпутатаў выйграла ўседарожнік у латарэі «Еўраопта»
У 86 туры рэкламнай гульні «Еўраопт» пашанцавала чыноўніцы са Светлагорску.
У жывым эфіры Людміла Вялічка прызналася, што даўно марыла пра машыну. Па словах жанчыны, аўтамабіля ў яе няма.
Нагадаем, у маі начальнік ДАІ Мінскага раёна выйграў у латарэю «Еўраопта» кватэру, а дырэктару крамы «Карона» дастаўся аўтамабіль.
Каментары