Бізнэсовец Аркадзь Ізраілевіч у пятніцу 9 лістапада быў вызвалены са следчага ізалятара КДБ. Гэта пацвердзіла Свабодзе ягоная жонка Маргарыта Ізраілевіч.
Паводле яе, Аркадзь Ізраілевіч пакуль не хоча даваць каментары. Жонка сцвярджае, што абвінавачванне не выстаўленае.
Звесткі пра затрыманне Аркадзя Ізраілевіча з'явіліся 31 кастрычніка, але ніводнае сілавое ведамства не пацвердзіла гэтай інфармацыі.
Бізнэсовец стаў вядомы шырокай публіцы ў сувязі са скандалам вакол рэстараннага комплексу «Паедзем паядзім», пабудаванага каля ўрочышча Курапаты, у яго былой ахоўнай зоне.
Каментары