Свет1414

Кампанія блізкага да расійскіх сілавікоў бізнэсоўца брала мільярдныя адкаты за будаўнічыя працы ў Крамлі і рэзідэнцыі Пуціна

Кіраўнікі кампаніі «БалтСтрой», якая належала мільярдэру Дзмітрыю Міхальчанку, і звязаныя з імі бізнэсоўцы дзесяць год выкрадалі бюджэтныя сродкі на будоўлю і рэстаўрацыю аб'ектаў дзяржаховы, распавёў следству былы намеснік дырэктара кампаніі «Клімат проф» Барыс Мальцаў. Пратаколы яго допытаў ёсць у распараджэнні РБК.

Крадзяжы мелі месца па меншай меры на 17 аб'ектах, сцвярджае Мальцаў; замоўцамі работ выступалі Федэральная служба аховы (ФСА) і Міністэрства культуры РФ.

Сярод названых Мальцавым аб'ектаў - Гранавітая палата Крамля, Вялікі Крамлёўскі палац, Канстанціноўскі палац (Палац кангрэсаў) у Стрэльне, рэзідэнцыя «Бачароў Ручай», Маскоўская кансерваторыя, тэатр «Современнік».

Крадзяжы адбываліся шляхам завышэння цэн за працы і матэрыялы; для субпадрадчыкаў умовай працы быў адкат «БалтСтрою» ў памеры да 50% ад сумы кантракта, сцвярджае Мальцаў.

Барысу Мальцаву выстаўлена абвінавачванне ў растраце ў рамках справы фірмы «Атэкс», падведамаснай ФСА РФ. Следчы камітэт Расіі лічыць, што кіраўнік «Атэкса» Андрэй Камінаў, афіцэры ФСА Ігар Васільеў і Дзмітрый Уліцін, уласнік «БалтСтроя» Дзмітрый Міхальчанка, гендырэктар кампаніі і кіраўнікі кампаній-субпадрадчыкаў стварылі злачынную групоўку і ў 2014-2015 гадах выкралі 1,5 млрд расийскіх рублёў (каля 30 млн даляраў) падчас будаўніцтва Дома прыёмаў у рэзідэнцыі прэзідэнта РФ «Нова-Агарова».

Большасць абвінавачаных прызналі віну.

Гісторыя пачалася ў 2007-м, калі топ-менеджар «БалтСтроя» Дзмітрый Тарчынскі прапанаваў кіраўніку «Клімат проф» Сяргею Перевалову абсталяваць інжынернымі сістэмамі прэс-цэнтр Канстанцінаўскага палаца - помніка архітэктуры XVIII стагоддзя ў Стрэльне, дзе годам раней прайшоў саміт G8. Аб'ект падпарадкоўваецца Кіраўніцтву справамі прэзідэнта РФ.

Кіраўнікі «БалтСтроя» і «Клімат проф» дамовіліся пра адкат на карысць Тарчынскага ў 20% ад цаны дамовы, сцвярджае Мальцаў. Работы былі выкананыя хутка і якасна, таму «Клімат проф» прыцягнулі да работ і на іншых аб'ектах пры ўмове адкату ў 25-30%.

Па такой жа схеме «Клімат проф» у 2008 годзе абсталяваў інжынернымі сістэмамі рэзідэнцыю Пуціна «Бачароў Ручай» - пры цане дамовы ў 55-60 млн расійскіх рублёў каля 30% склаў адкат, сцвярджае сведка.

«Клімат праф» займаўся усталяваннем сістэм вентыляцыі, кандыцыянавання і ацяплення. Каб закласці ў каштарыс адкат, кампанія па ўзгадненні з «БалтСтроем» у разы завышала цэны на закупку абсталявання. Накрутка складала ад 200-300 да 1000%.

Па асобных аб'ектах адкат складаў да паловы сумы кантракту. Напрыклад, за працы ў будынку на Краснай плошчы «Клімат проф» заплаціў 342,9 млн расійскіх рублёў адкату пры суме кантракта 757 млн ​​рас. руб. (У рэальнасці абсталяванне каштавала 414,5 млн рас. руб.). У дамове на будоўлю на «Вараб'ёвых горах» была паказаная сума 950 млн рас. руб., з якой 360 млн прыходзілася на адкат.

«БалтСтрой» уваходзіць у холдынгавую кампанію «Форум» мільярдэра Дзмітрыя Міхальчанкі; апошні да свайго арышту ў 2016 годзе лічыўся адным з самых уплывовых бізнесменаў Санкт-Пецярбурга, цесна звязаным з сілавымі структурамі. Кампанія шмат разоў атрымлівала буйныя дзяржпадрады па лініі Мінкультуры і ФСА.

Каментары14

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»14

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Усе навіны →
Усе навіны

Apple прэзентавала ўльтратонкі iPhone Air, бяздротавыя навушнікі з функцыяй імгненнага перакладу і смарт-гадзіннік, які мерае ціск1

Дрон упаў на жылы дом у Польшчы

Дар‘я Шманай: Адчуваю сябе масквічкай28

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА48

У Новай Зеландыі бацька забраў траіх дзяцей і чатыры гады жыў з імі ў лесе. Ён загінуў у выніку перастрэлкі з паліцыяй2

Дзяўчаты ламаюць сабе ногі, каб паменшыць рост — лічыцца, што аперацыя дапаможа знайсці каханне6

Палітвязень Паднябенны павесіўся ў ШІЗА магілёўскай калоніі4

Польшча збірае экстранную раду бяспекі6

Зяленскі: Пуцін сказаў Трампу, што захопіць Данбас за тры-чатыры месяцы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»14

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць