Грамадства

Былі сігналы: «не пішыце пра тое». Золатава распавяла пра спробы ўладаў кантраляваць Tut.by

Галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава расказала ў праграме «Ток» пра тое, як дзяржава спрабавала ўмешвацца ў рэдакцыйную палітыку партала.

— Ці спрабуе ўлада зараз кантраляваць Tut.by? Навязваць нейкі там парадак дня, спрабаваць зняць матэрыялы, спрабаваць навязаць, у якім рэчышчы асвятляць падзеі — цэнзура?

— Ведаеце што? Вельмі дзіўна, але такіх спробаў не было ўжо даўно. Я магу сказаць, што нешта такое было пасля выбараў 2010 года, але цяпер…

— А можаце прывесці прыклад, што гэта былі за спробы?

— Гэта было пасля выбараў 2010 года і гэта было ў канцы 2014, калі былі эканамічны крызіс і розныя там чаканні, дэвальвацыйныя і ўсё такое. Пасля выбараў 2010 гэта былі нейкія сігналы кіраўніцтву ад пэўных асоб, што трэба асцярожна: «не пішыце пра тое», «навошта вы гэта робіце?». Я так разумею, нейкія адкрытыя пагрозы былі.

— Вы маеце на ўвазе, што Зісера выклікалі да кагосьці ў Міністэрства інфармацыі, у Адміністрацыю прэзідэнта?

— Як гэта было дакладна — ці ён сам хадзіў, ці яму тэлефанавалі, ці некаму іншаму, — я сказаць не магу. Гэта лепш у яго самога спытацца. Але тое, што такія пагрозы былі, кантакты былі, гэта дакладна.

— Як змянялася ваша рэдакцыйная палітыка пасля гэтага?

— Мы не давалі рэчы, у якіх мы не ўпэўненыя. Дзе ў нас няма доказаў, напрыклад. Вельмі цяжка зараз прывесці канкрэтныя прыклады па тым, што было ў 2010-2011 годзе. Але дакладна, што «маўклівыя акцыі», якія былі ў 2011 годзе, мы, канечне, асвятлялі, нічога не прапускалі. І, мне здаецца, што асвятлялі добра. Што да падзей канца 2014 года, то тады — я думаю ўсе гэта добра ведаюць — выклікалі галоўных рэдактараў незалежных медыя да міністра інфармацыі. Там была з намі праведзена размова, што трэба спакойна асвятляць падзеі, якія адбываюцца ў краіне. За прыклад браць агенцтва БелТА, нешта ў такім ключы. Тады яшчэ Лілія Ананіч размаўляла.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads3

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

Мопсы і бульдогі могуць знікнуць праз дзесяцігоддзе3

У МНС расказалі, чаму пры пошуку Максіма Зяньковіча ў Бярэзінскім раёне ад пачатку не задзейнічалі авіяцыю10

У Брэсце люлька з рабочымі звалілася з узроўню пятага паверха

Прэм'ер Літвы: Урад абмяркуе заўтра адкрыццё мяжы з Беларуссю8

Туск: Дыверсію на чыгунцы арганізавалі двое ўкраінцаў, яны выехалі ў Беларусь36

Лукашэнка абурыўся, што вада з Прыпяці цячэ ва Украіну25

Зяленскі едзе ў Турцыю для актывізацыі перамоваў з Расіяй3

Кадэбэшнікі і кашалёк Лукашэнкі — стала вядома, хто кіруе новым кансервавым заводам у Новалукомлі, «аналагаў якому няма»10

Кембрыджскі слоўнік выбраў слова года. Здавалася б, пры чым тут Тэйлар Свіфт?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads3

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць