Гісторыя2323

БТ памылілася: Вільня ў склад БССР ніколі не ўваходзіла, Смаленск — так

Учора тэлегледачы заўважылі ў перадачы тэлеканала Беларусь да 100-годдзя БССР карту рэспублікі, што супадае з этнаграфічнымі межамі рассялення беларусаў на пачатак ХХ стагоддзя: ад Вільні за Смаленск. 

«На тэлеканале Беларусь-1 паблыталі, — патлумачыў «Нашай Ніве» гісторык нацыянальнага руху Анатоль Сідарэвіч. — Яны, мусіць, узялі за аснову сваёй карцінкі карту Беларускай Народнай Рэспублікі, выпушчаную яе ўладамі».

Пры першым абвяшчэнні БССР — тады яе называлі ССРБ — Вільню і прылеглыя раёны не ўключалі, бо яшчэ ў снежні 1918 года бальшавікі стварылі Літоўскую Савецкую Рэспубліку, куды Вільня і мела ўвайсці, патлумачыў гісторык. З гэтай рэспублікай БССР пасля аб'ядналі ў нядоўгавечны Літбел.

А вось Смаленск у першую ССРБ, сапраўды, уваходзіў. Менавіта ў Смаленску, у тыле занятай бальшавікамі тэрыторыі, і быў выпушчаны «Маніхвэст» аб стварэнні беларускай савецкай дзяржавы, у процівагу «буржуазнай» Беларускай Народнай Рэспубліцы. Вось як акрэслівалі тэрыторыю новай дзяржавы: «Основным ядром белорусской республики считаются губернии: Минская, Смоленская, Могилевская, Витебская и Гродненская с частями прилегающих к ним местностей соседних губерний, населенных по преимуществу белорусами. Таковыми признать: часть Ковенской губернии Ново-Александровского уезда, Вилейский уезд, часть Свентянского и Ошмянского уездов Виленской губернии [сама Вільня не — НН], Августовский уезд бывшей Сувалковской губернии, Суражский, Мглинский, Стародубский и Новозыбковский уезды Черниговской губернии. Из состава Смоленской губернии могут быть исключены уезды: Гжатский, Сычевский, Вяземский и Юхновский, а из Витебской губернии части уездов Двинского [цяпер Даўгаўпілс у Латвіі], Режицкого [цяпер Рэзэкнэ ў Латвіі] и Люцинского».

Пасля наступу польскіх войскаў Масква спачатку аб’яднала ССРБ з Літоўскай Савецкай Рэспублікай у так званую Літоўска-Беларускую Савецкую Рэспубліку на чале з літоўскім камуністам Міцкявічусам-Капсукасам. Пасля яе ліквідавалі, а на занятай бальшавікамі тэрыторыі стварылі — другі раз — БССР, але ў выглядзе недагрызка Мінскай губерні, шасці паветаў. Праўда, цягам 1920-х беларускім нацыянал-камуністам удалося дабіцца далучэння Віцебска, Магілёва і Гомеля. А ў 1939-м дадалася Заходняя Беларусь. Праўда, Сталін, каб схіліць на свой бок Літву, перадаў ёй Вільню — старадаўнюю сталіцу Вялікага Княства і цэнтр беларускага адраджэння. Затое Беларусі дастаўся Брэст, на які прэтэндавалі ўкраінцы.

Так устанавіліся межы сучаснай Беларусі, які цяпер цвёрда замацаваныя міжнароднымі дамовамі.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку96

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

Глабальны зрух у каталіцтве: у Індыі больш семінарый, чым у Італіі, а ксяндзы на падмену прыязджаюць у Еўропу з Афрыкі8

Украінскі марскі беспілотнік пад ураганным агнём даплыў да нафтаналіўнога тэрмінала Туапсэ і ўзарваў яго ВІДЭА4

Залужны: Украіну ўратуе стварэнне кіберфізічнай сістэмы абароны, з апорай на робатаў3

«Быў страчаны момант з Беларуссю». Зяленскі падчас выступлення ў ААН згадаў нашу краіну10

Аўтапэн замест партрэта. У Белым доме вытанчана паздзекаваліся з Джо Байдэна15

Ціханоўская ў Нью-Ёрку паразмаўляла з Каралем Наўроцкім ВІДЭА7

«Адзін мінус — тут я разлюбіў бульбу». Егіпцянін ажаніўся з беларускай і пераехаў у Брэст1

У Вялікабрытаніі з'явіўся вайсковы аташэ ў Беларусі12

У Nvidia праблема: занадта шмат грошай3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку96

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць