«Максімальна нагадвае жаночыя грудзі». Японская кампанія распрацавала штучныя цыцкі для кармлення

Японская кампанія Dentsu распрацавала штучныя цыцкі для кармлення малых дзяцей. Father’s Nursing Assistant, «Памочнік таты для кармлення», так яны назвалі свой прадукт па-ангельску.
Даволі простае ў сваёй задуме прыстасаванне вырабілі з мяккага матэрыялу, каб яно навобмацак максімальна нагадвала жаночыя грудзі. Мяркуецца, што яго будуць выкарыстоўваць таты на час адсутнасці мам, а таксама няні.
Прыстасаванне збірае звесткі аб часе кармлення і аб'ёме малака, выпітага малым, і адпраўляе на смартфоны бацькоў.
Цяпер чытаюць
Стаў героем Магілёўскага ўнівера, збіраў фальклор, працаваў на беларусізацыю садкоў — расказваем пра Яўгена Бойку, асуджанага за салідарнасць з палітвязнямі

Каментары