Былы пасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч носіць гадзіннік Patek Philippe Nautilus 5712/A1. На гэта звярнуў увагу падпісчыкаў расійскі тэлеграм-канал «Постпраўда».
Сцвярджаецца, што кошт такога гадзінніка складае каля 5 мільёнаў расійскіх рублёў (каля $77 тысяч).


Пра гадзіннік Бабіча спрачаліся ў жніўні 2018 года карыстальнікі інтэрнэт-форума пра гадзіннікі watch.ru. Яны і сышліся ў меркаванні, што гэта Patek Philippe Nautilus.

«Нержавеючая сталь, індыкатар фаз месяца і аўтазаводны механізм», — апісваюць спецыялісты гэту мадэль.
Каментары