Камунальныя службы Крычава аператыўна адрэагавалі на публікацыю «Нашай Нівы»
Камунальныя службы Крычава аператыўна адрэагавалі на публікацыю «Нашай Нівы» аб празрыстай кабінцы для пераадзявання на адным з гарадскіх пляжаў.
Так выглядала кабінка:

Як і абяцаў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце і добраўпарадкаванні прадпрыемства «Камунальнік» Аляксандр Данін, праз дзень пасля пасля з'яўлення матэрыяла на сайце «НН» кабінка была адрамантаваная.
Так яна стала выглядаць:

Зараз наведнікі і наведніцы пляжа могуць пераадзявацца ў кабінцы без аніякай пагрозы для асабістай цнатлівасці.
Каментары