Меркаванні

Швед рассакрэціў сваю ролю ў справе Казуліна

Намеснік кіраўніка камітэта парламента па знешніх сувязях Урбан Алін выконваў ролю пасярэдніка паміж урадамі Беларусі і ЗША.

Шведскі дэпутат, намеснік кіраўніка камітэта парламента па знешніх сувязях Урбан Алін выконваў ролю пасярэдніка паміж урадамі Беларусі і ЗША
ў справе вызвалення былога палітзняволенага Аляксандра Казуліна. Такая інфармацыя паступіла ў шведскія СМІ 15 лютага.

У інтэрв’ю БелаПАН У.Алін паведаміў, што ў «сакавіку‑красавіку 2008 года» да яго звярнулася дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс. Адносіны паміж Мінскам і Вашынгтонам тады «знаходзіліся на мяжы разрыву», і кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ЗША вырашыла зрабіць «апошнюю спробу наладзіць адносіны, каб не закрываць амерыканскую дыпмісію ў Беларусі», зазначыў ён.

У той час на пасаду намесніка памочніка дзяржсакратара па Беларусі, Малдове і Расіі быў прызначаны Дэвід Меркел, з якім шведскага парламентарыя звязвае даўняе сяброўства. Д.Меркел рэкамендаваў амерыканскаму ўраду У.Аліна, беларускі бок і ЕС таксама прынялі яго кандыдатуру. «Я згадзіўся таму, што быў зацікаўлены, каб адносіны паміж Беларуссю і ЗША, паміж Беларуссю і ЕС наладзіліся. Я — за дыялог», — заявіў шведскі палітык.

У.Алін паведаміў, што яго пасрэдніцтва не зводзілася толькі да вызвалення А.Казуліна.
Размова ішла пра наладжванне адносінаў паміж краінамі і ўмовы адмены эканамічных санкцый з боку ЗША, растлумачэнне пазіцый кожнага з бакоў. Шведскі дэпутат зазначыў, што лятаў на «перамовы і абмеркаванні» ў Вашынгтон і Мінск. Пры гэтым ён адмовіўся раскрыць свае кантакты з беларускага боку. У ЗША палітык кансультаваўся з К.Райс, Д.Меркелам і намеснікам дзяржсакратара па краінах Еўропы і Еўразіі Дэніэлам Фрыдам.

Пры гэтым

У.Алін заклікаў «не пераацэньваць» яго ролю, бо ў перамовах удзельнічала «шмат бакоў і людзей».
Сакрэтнасць сваёй місіі ён растлумачыў «тонкасцю» тэмаў, што абмяркоўваліся. У прыватнасці А.Казулін, з якім шведскі палітык знаёмы асабіста, не ведаў пра яго місію.

«Я вельмі рады, што беларуска‑амерыканскія і беларуска‑еўрапейскія адносіны пачалі наладжвацца, але яны могуць быць яшчэ лепшымі», — зазначыў У.Алін. Дэпутат выказаў гатоўнасць выступіць у якасці пасрэдніка «ў будучым, калі такая будзе цікавасць з боку партнёраў».

Як сказаў БелаПАН прадзюсер беларускай праграмы радыё «Швецыя» Дзмітрый Плакс, У.Алін — член сацыял‑дэмакратычнай партыі, з 90‑х гадоў мінулага стагоддзя займаецца Беларуссю, кантактуе з сацыял‑дэмакратычнымі партыямі краіны. Ён вядомы ў Швецыі палітык. Паводле інфармацыі шведскай прэсы, кіраўнік МЗС Швецыі падтрымаў кандыдатуру У.Аліна. Камандзіроўкі дэпутата аплачвала яго партыя.

Нагадаем, А.Казулін быў вызвалены з калоніі «Віцьба‑3» 16 жніўня 2008 года на падставе указа прэзідэнта аб памілаванні. 21 жніўня ў Мінск з рабочым візітам прылятаў Д.Меркел. 4 верасня Міністэрства фінансаў ЗША прыпыніла на шэсць месяцаў санкцыі супраць прадпрыемстваў «Лакафарба» і «Шкловалакно». Раней яны былі ўведзены ў дапаўненне да эканамічных санкцый у дачыненні да канцэрна «Белнафтахім».

Каментары

Цяпер чытаюць

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача43

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача

Усе навіны →
Усе навіны

На рынку ў Табарах прадавалі снег

Лукашэнка ўгаворвае амерыканцаў не бамбіць флот наркамафіі, а дамаўляцца9

Як за год змянілася цана кватэр у Мінску і абласных цэнтрах4

Трамп падаў пазоў супраць BBC на пяць мільярдаў даляраў1

Лукашэнка анансаваў размову з Трампам5

Як змянілася Хатынь пасля рэканструкцыі: цяпер там прадаюць бургеры і дзіцячыя цацкі15

Кампаніі ўсё часцей шукаюць супрацоўнікаў-«апавядальнікаў»

Лукашэнка прапанаваў сябе ў пасярэднікі між Трампам і Мадура14

Еўропа выклала план гарантый бяспекі для Украіны з шасці пунктаў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача43

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць