Улада2222

Лукашэнка распавёў, як Коля крытыкуе Эйсмант, перакладае за мяжой і як яго называюць у Кітаі

Што самае цяжкае для прэзідэнта Беларусі ў зносінах з хлопчыкам з 21-га стагоддзя? Такое пытанне задаў расійскі журналіст Аляксей Венядзіктаў Аляксандру Лукашэнку наконт малодшага сына — 15-гадовага Мікалая, піша Tut.by

— Так, ён іншы, але мне пашанцавала, бо ён з двух гадоў на калене ў таты і гэтак далей, па ўсім свеце. Ён вельмі адукаваны. Ён вельмі дарослы.

— Тата, што самае цяжкае, а не самае лёгкае? — перабіў Венядзіктаў.

— Дык вось гэта вось і ёсць самае цяжкае — што гэта дарослы чалавек у пераходным узросце, з усімі недахопамі, калі ўсё адпрэчваецца, адмаўляецца, усё крытыкуецца. Гэта галоўны мой апазіцыянер, каб ты ведаў. Любую маю заяву ён зараз …

Звычайна, калі перад школай мы глядзім навіны, ён паглядзеў і крытыкуе прэс-сакратара адразу: «Ды што яна паказвае пра цябе там?»

Вось гэта самае складанае ў зносінах. Але мне з ім прасцей, што ён увабраў у сябе ўсю маю працу з двух гадоў. І як бы ён там вонкава не змагаўся супраць мяне, выступаў, не крытыкаваў. Ён усё-такі мяне разумее. Бо ён усё гэта бачыў. І калі вы пачынаеце казаць: «Коля — прэзыдэнт», гэта самы чалавек, які не прымае гэтага.

Лукашэнка сказаў, што не хацеў бы такога ж лёсу для сына, як у яго.

— Прэзідэнт 90-х і прэзідэнт цяперашні — дзве вялікія розніцы. Нават старэйшы адышоў зараз ад дзяржаўнай службы. Я яго прытрымваю пакуль, як канал зносін са спецслужбамі.

— Коля з падлеткамі, Віктар са спецслужбамі — вы карыстаецеся сваімі дзецьмі для працы, — сказаў журналіст.

— Гэта не мне выгадна, гэта вам выгадна. Бо вы праз Віцю, які перамаўляецца, і Дзіма мой, і нават Мікалай, я атрымліваю ад іх велізарны масіў інфармацыі. І часам яны такія пытанні прыносяць мне, што ты ніколі б не дагрукаўся да прэзідэнта. Віктар першапачаткова быў памочнікам у мяне, каб захаваць гэты канал ад сілавікоў, прычым не ад усіх сілавікоў — спецпадраздзяленняў, у нас пяць магутных — «Алмаз», АСАМ, САХР і гэтак далей.

— А Коля ўсё-такі як вам прыносіць інфармацыю, як гэта працуе?, — пацікавіўся Венядзіктаў.

— Для мяне важна як ён гэтую інфармацыю атрымлівае, пераварвае і прыносіць. Ён новы чалавек, ён зусім іншы чалавек. І мне важна разуменне моладзі гэтай, хоць нягледзячы на ​​тое, што яму 15 гадоў, ён па-даросламу гэта пераварвае. Таму што вопыт у яго вялікі.

Ён мне перакладае, калі мы з іншымі прэзідэнтамі гутарым. Яго ведаюць — у Кітаі ён «Маленькі прынц».

Сі Цзіньпінь, а асабліва яго жонка, душы ў ім не чуюць. Ён сябар Уладзіміра Уладзіміравіча [Пуціна]. Ён не мой сябар … ён мне часта кажа: «Вось бачыш, як прэзідэнт павінен паступаць? Вось паглядзі, як Уладзімір Уладзіміравіч … »

Аляксандр Лукашэнка прывёў у прыклад сустрэчу ў Сочы, калі пры гульні ў хакей, Мікалай Лукашэнка адмовіўся гуляць у пяцёрцы беларускага прэзідэнта, і выказаў жаданне гуляць у пяцёрцы Пуціна.

Кіраўнік дзяржавы таксама распавёў, што нядаўна Мікалай Лукашэнка перамог у Алімпіядзе па хіміі.

— У нас ніхто не скажа, што гэта таму, што дзеці прэзідэнта. Яны ў мяне настолькі акуратныя і асцярожныя, што гэта маё шчасце — што мае дзеці не ходзяць, растапырыўшы пальцы. Я за гэтым сачу жалезна, — адзначыў Лукашэнка.

— Я шчаслівы бацька, — рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Каментары22

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай19

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам машына збіла лася — загінулі два чалавекі, пацярпеў вядомы комік1

У Расіі хлопец на «Лексусе» эфектна вылятаў на набярэжную дзеля прыгожага відэа. Загінуў сам і дзве сяброўкі15

«Вітаем на радзіме». Беларус распавёў пра затрыманне на мяжы за лайк і сапсаваны адпачынак10

У Італіі знайшлі цела 18-гадовай украінскай студэнткі. У дзень смерці ёй адмовілі ў працягу стажыроўкі

Начальнік сувязі 8-й арміі загінуў у выніку ўдару ўкраінскімі ракетамі

Толькі адзін выпускнік здаваў цэнтралізаваны экзамен па гэтым прадмеце3

Наталля Пяткевіч працягвае выгульваць амерыканскі гардэроб16

Кінолаг расказала пра просты тэст на выхаванасць сабакі1

Трамп абяцаў Пуціну разбамбіць Маскву к чортавай мацеры, калі Расія нападзе на Украіну6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай19

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць