Здарэнні

Беларускі «Боінг» з пасажырамі выехаў за межы ўзлётнай паласы

У маскоўскім аэрапорце «Дамадзедава» Boeing 737 авіякампаніі «Белаавія» выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы.

7 сакавіка ў маскоўскім аэрапорце «Дамадзедава» ў часе ўзлёту самалёт Boeing 737 авіякампаніі «Белаавія» выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы.

Паводле прадстаўніка «Белавіі», самалёт выпраўляўся ў рэйс B2 1955 «Масква-Менск». Падчас разбегу самалёт стаў хіліцца ўлева, і камандзір экіпажу вырашыў спыніць узлёт. У выніку самалёт выкаціўся за межы паласы.

На борце знаходіліся 48 пасажыраў і 5 членаў экіпажу. Ніхто з іх не пацярпеў. Пасажыраў адправілі ў Менск іншым рэйсам «Белавіі» з аэрапорта «Шарамецева» ў той жа дзень.

Самалёт адбуксіравалі на стаянку. Ніякіх бачных пашкоджанняў у яго не знайшлі. Расследаванне інцыдэнту вядзе адмысловая камісія, — удакладнілі ў прэсавай службе «Белавіі».

У сваю чаргу, у прэсавай службе аэрапорта «Дамадзедава» гэты інцыдэнт не каментуюць, паведамляе сёння AVIA.RU.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расіяне на Данеччыне ўдарылі авіябомбай па людзях, што прыйшлі атрымліваць пенсію — больш за 20 загінулых

Расіяне на Данеччыне ўдарылі авіябомбай па людзях, што прыйшлі атрымліваць пенсію — больш за 20 загінулых

Усе навіны →
Усе навіны

На вайне з Украінай загінуў першы расійскі кантрактнік 2007 года нараджэння2

Пад Гроднам у верасні раптам зацвілі яблыня і сліва ФОТАФАКТ

Ахвотных забіваць мядзведзяў так шмат, што правілы палявання на іх падкарэктавалі6

Лукашэнка прызначыў новага начальніка Дэпартамента па грамадзянству і міграцыі. Папярэдні быў на пасадзе 16 гадоў1

Вельмі непапулярнае меркаванне, але чым мы тут ганарымся з бітвай пад Оршай?53

МАРГ зарубіў ініцыятыву стварэння ў Мінску эксперыментальнай крамы без цэннікаў2

Больш за палову беларусаў з новага спісу, якія ваююць за Расію, маюць судзімасці4

«Павінен быў пісаць, як хоча эксперт». Што паказала дзяржаўная псіхалінгвістычная экспертыза артыкулаў палітвязня Ігара Ільяша6

У Непале людзі масава выйшлі пратэставаць супраць забароны сацсетак, паліцыя расстраляла дэманстрацыю7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне на Данеччыне ўдарылі авіябомбай па людзях, што прыйшлі атрымліваць пенсію — больш за 20 загінулых

Расіяне на Данеччыне ўдарылі авіябомбай па людзях, што прыйшлі атрымліваць пенсію — больш за 20 загінулых

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць