У Бераставіцкім раёне 18-гадовы на БМВ вылецеў у кювет, атрымалі траўмы двое 17-гадовых

Здарэнне адбылося сёння каля 8.30 на аўтадарозе Баранавічы — Пагранічны — Гродна, паведамляе абласная міліцыя.
Паблізу вёскі Грайна Бераставіцкага раёна, малады чалавек не даў рады кіраванню і з'ехаў у левы кювет, дзе перакуліўся.
Двух 17-гадовых пасажыраў пасля ДТЗ з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізавалі.
На задняй восі аўтамабіля былі шыны з розным малюнкам пратэктара.
Цяпер чытаюць
«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве

Каментары