У цэнтры Масквы злачынца з нажом напаў на вернікаў у храме. Параненыя двое

АГН «Масква»
Прынамсі двое чалавек атрымалі раненні падчас нападу на вернікаў у храме Свяціцеля Мікалая ў Маскве. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцу.
Раніцай 16 лютага ў храм на Бакунінскай вуліцы ўварваўся мужчына з нажом. Каля алтара ён параніў двух мужчын, распавяла крыніца агенцтва.
Нападнік затрыманы.
Каментары