Грамадства2424

У Мінску сямейную пару арыштавалі за палітыку, дома засталося іх 6-гадовае дзіця

Фота Надзеі Бужан

5 чэрвеня ў двары свайго дома была затрыманая мінчанка Алена Лазарчык. Як стала вядома TUT.BY ад родных, напярэдадні яе запрашалі ў Кастрычніцкі РУУС, дзе былі звесткі, што жанчына брала ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве на Камароўцы. Алена адмовілася з'явіцца ў міліцыю без позвы, у выніку яе затрымалі. Днём раней, паведамляюць праваабаронцы, затрымалі яе мужа, дома засталося іх 6-гадовае дзіця.

Праваабаронца Аляксей Лойка распавёў, што родныя нават не адразу маглі даведацца, куды знікла Алена Лазарчык і яе муж Сяргей Мацкойць. У Савецкім, Кастрычніцкім РУУС і Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) адмаўляліся паведамляць інфармацыю. Пазней у ЦІП усё ж пацвердзілі, што Лазарчык і Мацкойць знаходзяцца тут. Аднак ні родныя, ні праваабаронцы па-ранейшаму не могуць высветліць, Алену і Сяргея ўтрымліваюць у ізалятары да суда або суд ужо прыняў рашэнне аб пакаранні ў выглядзе адміністрацыйнага арышту.

Праваабаронцы лічаць, што ў дзеяннях супрацоўнікаў міліцыі ёсць прыкметы перавышэння службовых паўнамоцтваў: ч.2 арт. 6.7 КаАП забараняе арыштоўваць жанчын і адзінокіх мужчын, якія маюць непаўналетніх дзяцей, сыну Алены і Сяргея шэсць гадоў.

Як стала вядома TUT.BY, хлопчык знаходзіцца з роднымі, якія сур'ёзна занепакоеныя сітуацыяй. Пры пошуках Алены і праваабаронцы, і блізкія паведамлялі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў, што дома застаўся яе непаўнагадовы сын.

6 чэрвеня праваабаронца Аляксей Лойка патэлефанаваў па тэлефоне даверу ГУУС Менгарвыканкама. Падпалкоўнік міліцыі Андрэй Дземідчук адказаў, што па гэтым факце трэба звярнуцца з пісьмовай заявай у МУС, пракуратуру ці ў Следчы камітэт, яны і дадуць адказ.

У прэс-службе мінскай міліцыі TUT.BY паведамілі, што ў дачыненні да Лазарчык быў складзены адміністрацыйны пратакол (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў — арт. 23. 34 КаАП), які ў наступным быў перададзены ў суд. 5 чэрвеня суд пастанавіў прыцягнуць Алену Лазарчык да адказнасці ў выглядзе адміністрацыйнага арышту на 12 сутак. Сяргей Мацкойць па рашэнні суда таксама адпраўлены «на суткі».

Выходзіць, што пад арыштам Лазарчык і Мацкойць знаходзяцца па рашэнні суда. Ці паведамлялі яны суддзі, што дома ў іх засталося 6-гадовае дзіця, невядома, як і тое, чаму суд прыняў рашэнне пакараць бацькоў арыштам. На судзе не было ні родных, ні адвакатаў, ні праваабаронцаў.

Каментары24

Цяпер чытаюць

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам9

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Усе навіны →
Усе навіны

Мільянер, які гадамі забіваў дзікіх жывёл, загінуў на паляванні: яго працяў рагамі буйвал17

У Рэчыцы гарэў прыватны сектар1

Макс Корж выступіць на стадыёне ў Варшаве. Некалькі вуліц перакрыюць і зменяць рух транспарту 9 жніўня9

Генплан Мінска будуць змяняць. Гараджане могуць агучыць прапановы7

Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды пятай гадавіны пратэстаў24

У Мінску ўзброеныя сілавікі затрымалі індывідуальнага прадпрымальніка1

«Байсол» выставіць на аўкцыён лімітаваную серыю гадзіннікаў6

ChatGPT прадставіў новую мадэль GPT-5. Вось што ў ёй новага і што абяцаюць распрацоўшчыкі2

Ізраільскія ўлады ўхвалілі план Нетаньяху па акупацыі горада Газа16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам9

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць