У Мінску затрымалі студэнтаў, якія напісалі «фашыст» на пад'ездзе камандзіра сталічнага АМАПа. Балаба з імі пагаварыў ВІДЭА
Увечары 26 верасня супрацоўнікі Фрунзенскага РУУС Мінска затрымалі трох студэнтаў (18 і 19 гадоў). Маладыя людзі падазраюцца ў нанясенні шэрагу абразлівых надпісаў на абвестках, расклееных каля пад'езду дома, дзе пражывае камандзір сталічнага АМАПа Дзмітрый Балаба.
«Цяпер хлопцы раскайваюцца ў зробленым і прыносяць свае прабачэнні камандзіру мінскага АМАП», — паведамляе МУС.
На відэа з затрыманымі хлопцамі размаўляе сілавік — па фразах ясна, што гэта сам Дзмітрый Балаба.
-
Карпянкоў абвінаваціў апазіцыю ў «раскладанні іміджу міліцыянера як абаронцы»
-
«За ноч мы страцілі ўсё». Трагедыя знішчыла 17 гадоў працы фермераў — згарэлі каровы з цялятамі
-
Былы ваеннапалонны Буткевіч: Беларускія турмы можна параўнаць з вельмі жорсткімі ўмовамі ўтрымання ўкраінскіх палонных у Расіі
Каментары