Грамадства22

Вілейскі райвыканкам пра разбураную капліцу: Яшчэ не ўсё страчана. Будзем умацоўваць дах

Учора пісалася пра тое, што днямі ў Ручыцы, на Вілейшчыне, рухнула капліца другой паловы 18 стагоддзя. Сёння «Рэгіянальная газета» звязалася з Вілейскім райвыканкамам з просьбай пракаментаваць сітуацыю.

Фота з фэйсбука Паўла Хаванскага

— Цяпер з Нарачанскім сельвыканкам вырашаем, што рабіць, шукаем грошы. Трэба ўмацаваць дах, каб не зваліліся астатнія слупы капліцы. Пасля будзем дабівацца, каб зрабіць ахоўную зону, бо без гэтага немагчымыя праектныя работы. Апошні ліст пра тое, каб зрабіць ля капліцы ахоўную зону, райвыканкам накіроўваў у адпаведную інстанцыю прыкладна месяц таму. Мы лічым, што не ўсё яшчэ страчана, — расказаў начальнік аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Сяргей Паўлоўскі.

Па словах Сяргея Фёдаравіча, выдатна б было знайсці фундатара, які б дапамог у аднаўленні капліцы. Людзі ахвотна ахвяруць на цэрквы, а вось на капліцу — не.

Хаця ёсць дабрачынны рахунак у Вілейскім краязнаўчым музеі, куды можна ахвяраваць грошы на гэты помнік.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім24

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве хочуць стварыць дронавую заслону на мяжы з Беларуссю1

«Патэлефануйце Пуціну»: Рутэ папярэдзіў Кітай, Індыю і Бразілію пра другасныя санкцыі3

У парку Чалюскінцаў з’явіцца «Вежа свабоднага падзення»2

Мядзведзеў пра ўльтыматум Трампа: Расіі ўсе роўна8

«Адзін глядзеў тэлефон, другі размаўляў, а трэці ў баку назіраў». Як цяпер праводзяць допыты на мяжы Беларусі з ЕС18

Трампа спыталі, ці ён усё яшчэ лічыць НАТА састарэлай арганізацыяй

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль пачала гаварыць34

«Напрамак сусветнага ўзроўню». Курорт у Паўночнай Карэі будавалі, каб адкрыць КНДР свету, але пакуль і расіяне не хочуць ехаць8

BMW сутыкнулася з ЗІЛ. Два чалавекі загінулі ў ДТЗ у Жыткавіцкім раёне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім24

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць