Грамадства55

«Укусіла за сцягно». На ўдзельніцу жаночага маршу, якую жорстка затрымалі ў тралейбусе, завялі крымінальную справу

29 жніўня Наталлю Раентаву і яе брата Аляксандра амапаўцы жорстка затрымалі ў тралейбусе. Маладыя людзі былі ўдзельнікамі суботняга жаночага маршу, за што іх пакаралі адміністратыўным арыштам.

Як паведамляе Tut.by, цяпер на Наталлю завялі і крымінальную справу: паводле пракуратуры, жанчына нібыта ўчыніла супраціў пры затрыманні і ўкусіла супрацоўніка міліцыі за левае сцягно. Наталля знаходзіцца пад вартай.

Згодна з пратаколамі аб адміністрацыйным правапарушэнні, 29 жніўня Наталля і Аляксандр Раентавы прынялі ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу: сабраліся ў загадзя вызначаным месцы і абмяркоўвалі дзейную ўладу і грамадска-палітычнае жыццё — у той дзень у Мінску праходзіў жаночы марш. Калі людзей пачаў адсякаць АМАП, Наталля і яе брат забеглі ў тралейбус. Праехалі прыпынак, пасля чаго ў салон забеглі «людзі ў чорным», якія пачалі іх выцягваць.

«Я спалохалася так, што абас******, але мне ўжо было ўсё роўна, — патлумачыла Наталля ў судзе. — Пачала хапацца за поручань, у мяне быў стан шоку. Потым сказалі, што я аказала непадпарадкаванне. Калі б да мяне падышлі супрацоўнікі ў форме, усё растлумачылі — гэта адно, а людзі ў чорных масках — іншае, гэта вельмі страшна».

Згодна з рапартам камандзіра аддзяленняў 4-й аператыўнай роты АМАП Хоміча, байцы ўжылі сілу: за рукі і ногі вынеслі затрыманых з тралейбуса і даставілі ў службовую машыну. Суд прызначыў і брату, і сястры пакаранне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту.

Затрыманне Раентавых знялі на відэа відавочцы ў тралейбусе, відаць, як пасажыры крычаць і просяць міліцыю выйсці: «Тут дзеці!», «Што вы робіце!»

Наталлі 29 гадоў, па спецыяльнасці яна інжынер-праграміст. У матэрыялах адміністрацыйнай справы, у тым ліку па факце непадпарадкавання супрацоўнікам міліцыі, пра ўкус сцягна не згадвалася.

21 кастрычніка стала вядома, што ў дачыненні да Наталлі заведзеная крымінальная справа па арт. 364 КК (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў, караецца арыштам ці абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін да шасці гадоў).

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

З 1 ліпеня ва ўсіх крамах запрацуюць новыя правілы — тлумачым, як цяпер рабіць пакупкі3

З 1 ліпеня ва ўсіх крамах запрацуюць новыя правілы — тлумачым, як цяпер рабіць пакупкі

Усе навіны →
Усе навіны

Пешаход у Мінску ўпаў проста на дарогу і ледзь не трапіў пад аўто ВІДЭА

Святлана і Сяргей Ціханоўскія адпраўляюцца ў першы сумесны візіт — у Польшчу5

«Заходзіш у камеру, а яны кажуць: «Мы з табой адмаўляемся сядзець». Ціханоўскі расказаў, як сутыкнуўся з праблемай нізкага статусу16

КНДР адкрыла курорт «сусветнага класа». Ён можа быць арыентаваны на расійскіх турыстаў ФОТЫ7

Ключавым драйверам эканамічнага росту Еўропы стала Ірландыя. Вось у чым крыніца яе поспеху3

Сяргей і Святлана Ціханоўскія сустрэнуцца з беларусамі Вільні3

«Старыя шпалеры і аблупленая падлога». Як выглядае самая танная кватэра Мінска, якая каштуе амаль 50 тысяч даляраў

«Сіянісцкі рэжым амаль рухнуў». Вярхоўны лідар Ірана абвясціў перамогу над Ізраілем7

Сёння 3 гады, як трапілі ў палон ваяры «Клешч і «Тромблі», загінулі «Брэст», «Папік», «Атам» і «Сябро»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З 1 ліпеня ва ўсіх крамах запрацуюць новыя правілы — тлумачым, як цяпер рабіць пакупкі3

З 1 ліпеня ва ўсіх крамах запрацуюць новыя правілы — тлумачым, як цяпер рабіць пакупкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць