Грамадства

«За 20 хвілін я стаў небяспечным для грамадства?» Агучаныя магчымыя тэрміны першым 10 фігурантам «справы аб карагодзе» ў Брэсце

11 лютага ў Брэсце прайшлі спрэчкі па крымінальнай справе аб пратэсным карагодзе на скрыжаванні праспекта Машэрава і бульвара Касманаўтаў 13 верасня мінулага года, піша Tut.by.

Фота СК

Усяго па «карагоднай справе» праходзяць каля 50 фігурантаў. Іх абвінавачваюць або падазраюць у актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, што пацягнула парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў і арганізацый.

Судзяць абвінавачаных групамі па 10 чалавек. Суд па першай «дзясятцы» падыходзіць да канца, па другой — пачнецца на наступным тыдні.

11 лютага прайшлі спрэчкі бакоў. Абвінавачванне палічыла віну першых дзесяці чалавек даказанай і адзначыла, што толькі двое цалкам прызналі сваю віну: 25-гадовая настаўніца замежных моў Марына Глазава і 20-гадовая студэнтка трэцяга курса філфака БДУ Марына Сірэцан. Ім пракурор папрасіў прызначыць хатнюю хімію: першай — паўтара года, другі — год і тры месяцы. Пры гэтым Марыне Глазавай залічыцца ў тэрмін выканання пакарання час, які яна прабыла пад вартай і хатнім арыштам.

Паўтара года хатняй хіміі абвінавачанне запытала і для Яраслава Ярашука.

Для Федарэнкі, Каўпачыка, Якубука, Дзенісенкі, Літвіна пракурор патрабуе паўтара года «хіміі» - з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Два гады «хіміі» пракурор папрасіў для Максіма Жарава, які раней быў судзімы за хуліганства. Да гэтага пакарання абвінавачванне лічыць неабходным дадаць і 505 рублёў непагашанага па старым прысудзе штрафу. Тыя ж два гады з накіраваннем у ПУАТ запыталі і для Вадзіма Варановіча, які раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся, мае на ўтрыманні малалетняе дзіця, але не кампенсаваў прад'яўленую шкоду.

«Яны былі, можа быць, упершыню ў жыцці абсалютна вольныя і таму шчаслівыя»

Прапанаваныя бокам абвінавачвання тэрміны ў некаторых прысутных на судзе выклікалі здзіўленне.

Мікалай Федарэнка палічыў, што паўтара года «хіміі» — гэта занадта строга:

— Няўжо праз 20 хвілін на гэтым скрыжаванні я стаў для грамадства такім небяспечным чалавекам, што мне трэба абмяжоўваць свабоду?

Адвакат Віталя Літвіна папрасіў апраўдаць яго падабароннага ў сувязі з адсутнасцю ў яго дзеяннях складу злачынства. Ён лічыць, што Віталь не здзяйсняў наўмысных актыўных дзеянняў, накіраваных на грубае парушэнне грамадскага парадку. Абаронца таксама нагадаў, што раней за карагод яго ўжо судзілі паводле артыкула 23.34 КаАП.

— Падчас прагляду відэазапісаў у судзе я міжволі зірнуў у залу. І заўважыў, што ў многіх людзей — абвінавачаных і не толькі — блішчэлі вочы, а некаторыя нават у такт гучала музыцы нясмела прытопвалі нагой. Яны ўспаміналі не тое, што, «знаходзячыся ў той час і ў тым месцы, выказвалі нейкі пратэст або разлічвалі на нейкі эфект» — а тое, што яны былі, можа быць, упершыню ў жыцці абсалютна свабодныя і таму шчаслівыя, — рэзюмаваў абаронца Літвіна пад апладысменты з залы.

У судзе па «карагоднай справе» абвясцілі перапынак на абед. Пасля паўзы спрэчкі адновяцца. Затым абвінавачаныя змогуць выступіць з апошнім словам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе Сапега? А Луцкевічы? Гісторыкі — пра зацверджаных уладамі нацыянальных герояў7

Дзе Сапега? А Луцкевічы? Гісторыкі — пра зацверджаных уладамі нацыянальных герояў

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прадаюць унікальны аўтамабіль. Паглядзець яго можна толькі за грошы1

Стрыжак усё ж пакідае «Байсол»112

Тут незвычайныя спальні. У Калодзішчах прадаецца свежаўзведзены катэдж з бярозавым гаем проста на ўчастку1

Знойдзены ў Кітаі чэрап можа перапісаць эвалюцыю чалавека3

«Пуцін убачыць яшчэ больш НАТА ля сваіх межаў» — міністр абароны Швецыі5

У Архангельску былы студэнт напаў з нажом на выкладчыкаў 4

Украінцы беспілотнікам знішчылі расійскі ўдарны верталёт1

«Сясцёр Грым» у Тэатры лялек не будзе — спектакль забаранілі

У Заслаўі на дарозе зрабілі новую разметку. Такой няма нават у сталіцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе Сапега? А Луцкевічы? Гісторыкі — пра зацверджаных уладамі нацыянальных герояў7

Дзе Сапега? А Луцкевічы? Гісторыкі — пра зацверджаных уладамі нацыянальных герояў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць