Грамадства

Беларусь раіцца з Кітаем наконт кантролю над Інтэрнэтам?

Бэрлінскае бюро «Рэпарцёраў бязь межаў» стане каардынатарам гэтай арганізацыі ў пытаньнях гэтак званага «праблемнага рэгіёну», да якога, у тым ліку, належыць і Беларусь. Галоўны офіс эўрапейскай праваабарончай журналісцкай арганізацыі «Рэпарцёры бязь межаў» знаходзіцца ў Парыжы. Сюды, а таксама ў яе філіі ў Бэрліне, Вене, Рыме, Брусэлі, Мадрыдзе, Стакгольме, Нью-Ёрку, Вашынгтоне, Атаве, Токіё, Бангкоку сьцякаецца ўся інфармацыя пра чарговую небясьпеку для свабоды слова ў той ці іншай краіне. Арганізацыя мае сотню ўласных карэспандэнтаў у самых розных кутках сьвету, на падставе іхных паведамленьняў робіць адмысловыя заявы і справаздачы для кіраўніцтва ЭЗ і асобных краінаў, фармуе грамадзкую думку адносна сытуацыі з правамі СМІ ў сьвеце. Паводле прадстаўніцы бэрлінскага бюро «Рэпарцёраў бязь межаў» Катрын Эвэрс, апошнім часам зь Беларусі паступае зашмат трывожных cыгналяў пра ціск рэжыму на свабоду слова, гэтая краіна ў цэнтры Эўропы становіцца «вельмі праблемным рэгіёнам». (Эвэрс: ) «Мы ( нашае бэрлінскае бюро ) будзем бліжэйшым часам каардынаваць пытаньні гэтак званага праблемнага рэгіёну – Беларусі, Узбэкістану, шэрагу іншых цэнтральнаазіяцкіх краінаў. На жаль, толькі сёлета, за шэсьць месяцаў году, мы зрабілі сем заяваў па Беларусі – гэта ў тым ліку заява па спыненьні справы зьніклага Зьмітра Завадзкага, заява пра абмежаваньне свабоды прэсы ў часе прэзыдэнцкай кампаніі, пра закрыцьцё ўладамі незалежных выданьняў, пра перасьлед незалежных журналістаў, у выніку чаго яны мусяць прасіць палітычнага прытулку ў іншых краінах, пра спробу ўладамі ажыцьцяўляць кантроль у Інтэрнэце» Паводле Катрын Эвэрс, у «Рэпарцёраў бязь межаў» маецца інфармацыя пра перамовы паміж Беларусьсю і Кітаем адносна стварэньня сыстэмы жорсткага цэнзураваньня ў сеціве. Арганізацыя занепакоеная, што хуткім часам «Лукашэнка будзе спрабаваць кантраляваць Інтэрнэт, як і іншыя мэдыі». «Мы будзем настойваць на тым, каб Эўракамісія пачала ажыцьцяўляць пэўныя канкрэтныя рэчы, каб абараніць правы беларускіх грамадзянаў на свабоду слова», – гаворыць прадстаўніца бэрлінскага бюро эўрапейскай журналісцкай арганізацыі Катрын Эвэрс.

Бэрлінскае бюро «Рэпарцёраў бязь межаў» стане каардынатарам гэтай арганізацыі ў пытаньнях гэтак званага «праблемнага рэгіёну», да якога, у тым ліку, належыць і Беларусь.

Галоўны офіс эўрапейскай праваабарончай журналісцкай арганізацыі «Рэпарцёры бязь межаў» знаходзіцца ў Парыжы. Сюды, а таксама ў яе філіі ў Бэрліне, Вене, Рыме, Брусэлі, Мадрыдзе, Стакгольме, Нью-Ёрку, Вашынгтоне, Атаве, Токіё, Бангкоку сьцякаецца ўся інфармацыя пра чарговую небясьпеку для свабоды слова ў той ці іншай краіне. Арганізацыя мае сотню ўласных карэспандэнтаў у самых розных кутках сьвету, на падставе іхных паведамленьняў робіць адмысловыя заявы і справаздачы для кіраўніцтва ЭЗ і асобных краінаў, фармуе грамадзкую думку адносна сытуацыі з правамі СМІ ў сьвеце.

Паводле прадстаўніцы бэрлінскага бюро «Рэпарцёраў бязь межаў» Катрын Эвэрс, апошнім часам зь Беларусі паступае зашмат трывожных cыгналяў пра ціск рэжыму на свабоду слова, гэтая краіна ў цэнтры Эўропы становіцца «вельмі праблемным рэгіёнам».

(Эвэрс: ) «Мы ( нашае бэрлінскае бюро ) будзем бліжэйшым часам каардынаваць пытаньні гэтак званага праблемнага рэгіёну – Беларусі, Узбэкістану, шэрагу іншых цэнтральнаазіяцкіх краінаў. На жаль, толькі сёлета, за шэсьць месяцаў году, мы зрабілі сем заяваў па Беларусі – гэта ў тым ліку заява па спыненьні справы зьніклага Зьмітра Завадзкага, заява пра абмежаваньне свабоды прэсы ў часе прэзыдэнцкай кампаніі, пра закрыцьцё ўладамі незалежных выданьняў, пра перасьлед незалежных журналістаў, у выніку чаго яны мусяць прасіць палітычнага прытулку ў іншых краінах, пра спробу ўладамі ажыцьцяўляць кантроль у Інтэрнэце»

Паводле Катрын Эвэрс, у «Рэпарцёраў бязь межаў» маецца інфармацыя пра перамовы паміж Беларусьсю і Кітаем адносна стварэньня сыстэмы жорсткага цэнзураваньня ў сеціве. Арганізацыя занепакоеная, што хуткім часам «Лукашэнка будзе спрабаваць кантраляваць Інтэрнэт, як і іншыя мэдыі».

«Мы будзем настойваць на тым, каб Эўракамісія пачала ажыцьцяўляць пэўныя канкрэтныя рэчы, каб абараніць правы беларускіх грамадзянаў на свабоду слова», – гаворыць прадстаўніца бэрлінскага бюро эўрапейскай журналісцкай арганізацыі Катрын Эвэрс.

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Гродзенскага падлетка адправілі ў школу ў Літву — ён вывучыў літоўскую і цяпер перакладае ў Еўрапарламенце. Перакладаў ён і Ціханоўскіх20

Гродзенскага падлетка адправілі ў школу ў Літву — ён вывучыў літоўскую і цяпер перакладае ў Еўрапарламенце. Перакладаў ён і Ціханоўскіх

Усе навіны →
Усе навіны

У самым цэнтры Мінска адкрылі ліванскі рэстаран

Украінскі пракурор спаліўся, калі яго жонкі — цяперашняя і былая — пахваліліся ў шоу «Супермама» занадта дарагім жыццём21

Большасць загінулых пры крушэнні фунікулёра ў Лісабоне — іншаземцы

Трамп вырашыў перагледзець міжнародную дамову, якая забараняе прадаваць магутныя баявыя дроны1

Афіцыйныя каталіцкія СМІ выразалі антываенную фразу ў гаміліі біскупа2

Рэканструкцыя Любчанскага замка актывізавалася, а ўваход у яго зрабілі платным3

Кіраўнік Дзяржкамваенпрама абмеркаваў пытанне паставак какава-бабоў з Уганды3

У Хойніках урачыста адкрылі басейн — і тут жа закрылі9

Каля Лукашэнкі зноў з'явіўся Усевалад Янчэўскі і паабяцаў перазагрузку ПВТ11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гродзенскага падлетка адправілі ў школу ў Літву — ён вывучыў літоўскую і цяпер перакладае ў Еўрапарламенце. Перакладаў ён і Ціханоўскіх20

Гродзенскага падлетка адправілі ў школу ў Літву — ён вывучыў літоўскую і цяпер перакладае ў Еўрапарламенце. Перакладаў ён і Ціханоўскіх

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць