Свет

Сутыкненні ў Іерусаліме: паранена каля 200 чалавек

Больш за 180 чалавек пацярпелі ў выніку сутыкненняў паміж палестынцамі і ізраільскімі паліцэйскімі каля мячэці Аль-Акса ў Іерусаліме, піша ВВС.

Сутыкненні адбыліся на Храмавай гары ў Іерусаліме ў пятніцу ўвечары. Палестынцы паспрабавалі закідаць паліцэйскіх камянямі. У адказ тыя ўжылі гумовыя кулі і слезацечны газ. На месцы здарэння быў разгорнуты палявы шпіталь Чырвонага Паўмесяца, каб аказаць першую дапамогу параненым.

Мячэць Аль-Акса — адна з найбольш шанаваных святынь ісламу, размешчаная ў сэрцы старога Іерусаліма. Тут таксама знаходзіцца святое месца для іўдзеяў — Храмавая гара.

Гэта месца часта становіцца агменем гвалту, што і адбылося на гэты раз пасля таго, як тысячы мусульман прыйшлі сюды ўшанаваць апошнюю пятніцу святога месяца Рамадан.

Ізраільская паліцыя заявіла, што ўжыла сілу, каб «навесці парадак» і ўціхамірыць тысячы вернікаў, якія ўчынілі тут беспарадкі пасля вячэрняй малітвы.

Прадстаўнік Аль-Акса праз рэпрадуктары, устаноўленыя ў мячэці, заклікаў спыніць сутыкненні. «Паліцыя павінна перастаць кідаць святлошумавыя гранаты, маладыя людзі павінны супакоіцца і перастаць шумець!» — цытуе яго словы агенцтва Reuters.

Паводле службы экстраннай дапамогі палестынскага Чырвонага Паўмесяца, 88 палесцінцаў былі дастаўлены ў бальніцу пасля трапляння ў іх гумовых куль з металічным пакрыццём. Ізраільская паліцыя заявіла аб раненні шасці супрацоўнікаў органаў бяспекі.

Напружанасць ўзмацнілася ў сувязі з пагрозай высялення палестынскіх сем'яў з раёна Шэйх Джарах ва Усходнім Іерусаліме (паведамлялася, што раней там таксама ўспыхнулі беспарадкі). У панядзелак Вярхоўны суд Ізраіля правядзе слуханне па гэтай судовай справе.

ААН звярнуўся да Ізраілю з просьбай адмяніць любыя праграмы высялення і праявіць стрыманасць у прымяненні сілы супраць пратэстоўцаў.

Ізраіль акупаваў Усходні Іерусалім пасля шасцідзённай вайны 1967 года. Ён таксама прэтэндуе на непадзельны Іерусалім у якасці сваёй сталіцы (хоць многія краіны гэта не падтрымліваюць). Палестынцы спадзяюцца, што Усходні Іерусалім стане будучай сталіцай створанай імі незалежнай дзяржавы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі31

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Усе навіны →
Усе навіны

«Ужо сіл няма глядзець на гэтыя цэны». Беларусы скардзяцца на кошт аўтобусных білетаў у Літву4

«Чувак дзела сказаў». Людзі масава падтрымалі студэнта-афрыканца9

Вы выкідваеце чэкі з крамаў у макулатуру? Вы жорстка памыляліся3

«Я дзейнічаў паспешліва і дапусціў некалькі памылак». Сяргей Ціханоўскі запісаў відэа пра 100 дзён на волі60

У Мінску прадаюць кватэру за $2,3 мільёна. Што прапаноўваюць за такія шалёныя грошы? ШМАТ ФОТА10

У Офісе Ціханоўскай пракаментавалі рашэнне знізіць узровень яе фізічнай аховы ў Літве17

Беларус прапусціў стартавы матч у НХЛ. У яго няма амерыканскай візы

Эксперты назвалі тры бытавыя прыборы, якія ні ў якім разе нельга ўключаць праз падаўжальнік12

«Падумаў, што недзе побач мядзведзь». Нобелеўскаму лаўрэату ў лічбавым дэтоксе ўсё ж паведамілі пра ўзнагароду2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі31

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць