Беларусы выйгралі з лікам 1:0. Гэта першая ў гісторыі перамога над шведамі на чэмпіянатах свету.
Шайбу закінуў натуралізаваны форвард з Расіі Герман Несцераў.
We have a goal! @hockey_blr strikes first and takes the lead. #SWEBLR #IIHFWorlds pic.twitter.com/WYUj4TQsW1
Нагадаем, што беларусы перамагалі Швецыю на Алімпіядзе-2002.
У першым матчы на чэмпіянаце, што праходзіць у Рызе, Беларусь прайграла Славакіі (2:5), а Швецыя — Даніі (3:4).
У панядзелак — матч з Чэхіяй, затым будуць гульні з Вялікабрытаніяй (серада), Даніяй (пятніца), Швейцарыяй (нядзеля, 30 мая), Расіяй (аўторак, 1 чэрвеня).
У 1/4 фіналу выходзяць чатыры каманды з групы.
Каментары