Свет

Кіраўнік МЗС Германіі: Інцыдэнт з пасадкай самалёта не застанецца без адказу ЕС

Інцыдэнт з экстраннай пасадкай у Мінску самалёта кампаніі Ryanair з'яўляецца абуральным умяшаннем у грамадзянскія авіязносіны ў Еўропе і не можа застацца без адказу з боку ЕС. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай у нядзелю заяве кіраўніка МЗС ФРГ Хайка Мааса.

«Той факт, што самалёт, які курсіруе паміж двума дзяржавамі ЕС, быў вымушаны здзейсніць прамежкавую пасадку на падставе пагрозы мініравання, з'яўляецца абуральным умяшаннем у грамадзянскія авіязносіны ў Еўропе, — цытуе ТАСС. — Мы вельмі занепакоеныя паведамленнямі аб тым,што такім чынам быў праведзены арышт журналіста Рамана Пратасевіча», — заявіў міністр.

«Такі акт не можа застацца без сур'ёзных наступстваў з боку Еўрапейскага Саюза», — падкрэсліў Маас, адзначыўшы, што ўлады ФРГ знаходзяцца ў цесным кантакце з партнёрамі ў ЕС.

«Нефармальная Еўрапейская рада, што мае адбыцца (пасяджэнне пройдзе 24-25 мая), павінна будзе абмеркаваць інцыдэнт», — паведаміў ён. «У любым выпадку Беларусь павінна неадкладна забяспечыць бяспеку, недатыкальнасць і свабоду ўсім пасажырам і вызваліць Рамана Пратасевіча», — адзначыў Маас.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе Сапега? А Луцкевічы? Гісторыкі — пра зацверджаных уладамі нацыянальных герояў3

Дзе Сапега? А Луцкевічы? Гісторыкі — пра зацверджаных уладамі нацыянальных герояў

Усе навіны →
Усе навіны

Знойдзены ў Кітаі чэрап можа перапісаць эвалюцыю чалавека2

«Пуцін убачыць яшчэ больш НАТА ля сваіх межаў» — міністр абароны Швецыі5

У Архангельску былы студэнт напаў з нажом на выкладчыкаў 4

Украінцы беспілотнікам знішчылі расійскі ўдарны верталёт1

«Сясцёр Грым» у Тэатры лялек не будзе — спектакль забаранілі

У Заслаўі на дарозе зрабілі новую разметку. Такой няма нават у сталіцы3

Школьнікі пратэстуюць у туалетах супраць забароны тэлефонаў 31

«Калісьці я кіраваў аддзелам пад 40 чалавек». Цімлід не знайшоў працу ў Польшчы і ўладкаваўся касірам13

«Беларускія Мальдывы» стануць помнікам прыроды. Чым унікальныя затопленыя Ваўкавыскія кар’еры4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе Сапега? А Луцкевічы? Гісторыкі — пра зацверджаных уладамі нацыянальных герояў3

Дзе Сапега? А Луцкевічы? Гісторыкі — пра зацверджаных уладамі нацыянальных герояў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць