Грамадства

«Белавія» назвала ўмову для палётаў у Крым. Рэйсы пакуль не плануюцца

Беларуская авіякампанія «Белавія» пакуль не будзе здзяйсняць палёты ў Крым, заявіў у эфіры YouTube-канала «Салаўёў Live» яе генеральны дырэктар Ігар Чаргінец, піша РБК.

«Белавія»

Паводле яго слоў, адна з умоў для выканання рэйсаў на паўвостраў — «палітычнае прызнанне Крыма як часткі Расіі». «Будзе палітычнае рашэнне — будзем глядзець», — заявіў ён.

Кіраўнік «Белавіі» дадаў, што ёсць яшчэ камерцыйнае пытанне. Па яго словах, калі Крым уваходзіў у склад Украіны, кампанія рабіла рэйсы туды з перапынкамі. «То лёталі, то не лёталі. То ёсць пасажыры, то няма пасажыраў. То ў аэрапорце цэны паднялі — мы не лётаем. Знізілі — лётаем», — адзначыў ён.

29 мая ў Сочы прайшла нефармальная сустрэча Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі. Тэлеграм-канал «Пул першага» паведаміў, што яны дамовіліся аб адкрыцці новых рэйсаў «Белавіі» ў расійскія гарады. Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў у той жа час заявіў, што на сустрэчы не ўздымалася пытанне аб палётах беларускай кампаніі ў Крым.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Маладзечне пасля татуіроўкі памерла 21‑гадовая дзяўчына 4

У Маладзечне пасля татуіроўкі памерла 21‑гадовая дзяўчына 

Усе навіны →
Усе навіны

Іна Мацыенка знайшлася1

«Турма многіх робіць лепшымі. Ніхто не дакажа мне адваротнае». Палітвязень Гунь адказаў Паўлючэнку40

Вы дакладна здзівіцеся: у Мінск хадзіў аўтобус з сапраўднымі ложкамі для пасажыраў1

Кіроўца збіў у Оршы 85‑гадовую жанчыну і спрабаваў яе адцягнуць з дарогі4

Эпідэміёлаг расказала, колькі насельніцтва хварэе штогод у Беларусі ў сезон захворвальнасці на ВРІ і чаго чакаць ад новага каранавіруса

Названыя першыя нобелеўскія лаўрэаты1

Як Купалаўскі тэатр упрыгожылі да 105‑годдзя ФОТЫ2

Анатоль Кашпіроўскі тэрмінова шпіталізаваны ў Маскве. Ён лічыць, што ўжо нічога не дапаможа7

Пекла ў Расіі: удары па нафтаперапрацоўцы паглыбляюць паліўны крызіс і мяняюць уяўленні Трампа пра перспектывы Украіны21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Маладзечне пасля татуіроўкі памерла 21‑гадовая дзяўчына 4

У Маладзечне пасля татуіроўкі памерла 21‑гадовая дзяўчына 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць