Грамадства

Палітвязня Івана Багдзевіча асудзілі да двух гадоў калоніі

Суд Першамайскага раёна Мінска вынес прысуд палітвязню Івану Багдзевічу. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму: менавіта такое пакаранне запрасіла памочніца пракурора Іна Зубко, паведамляюць праваабаронцы.

Справу разгледзеў суддзя Сяргей. Абаронцай выступіў Агееў.

Івана Багдзевіча прызналі вінаватым у тым, што 12-13, 13-14, 14-15, 16, 23 жніўня, знаходзячыся ў розных кропках Мінска, ён «публічна выкрыкваў лозунгі і рабіў гучныя воплескі рукамі, тым самым здзяйсняў дзеянні, накіраваныя на працяглае парушэнне спакою грамадзян». Яны былі спалучаныя з непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады. Сваімі дзеяннямі ён «абмежаваў права добрапрыстойных грамадзян на спакой, працу і іншае».

У апошнім слове палітвязень папрасіў прабачэння ў маці і жонкі, сказаўшы, што павёў сябе безадказна і што вінаваты толькі ў тым, што ў тэлефонных размовах перабольшваў свае дзеянні. Ён упэўнены, што на самай справе не здзяйсняў супрацьпраўных дзеянняў, ніякіх грошай яму не плацілі. Іван прызнаў, што яму сорамна за хлусню, ён заслугоўвае маральнай вымовы, але вінаватым у прад'яўленым сябе не прызнае. Палітвязень сказаў, што хоча, каб яго дзеці выраслі сумленнымі і годнымі людзьмі, і ў канцы яшчэ раз папрасіў прабачэння ў родных і блізкіх.

Іван Багдзевіч да затрымання займаўся рамонтам аўтамабіляў. Мае трох маленькіх дзяцей. Актыўна ўдзельнічаў у пошуках зніклых людзей з ПВА «Анёл». Захапляецца рыбалкай.

Быў затрыманы 19 кастрычніка дома ў вёсцы Рыбцы Пухавіцкага раёна. Затрымліваць Івана прыехаў бус са ўзброенымі амапаўцамі. 

Каментары

Цяпер чытаюць

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў1

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Усе навіны →
Усе навіны

Каскадзёры скакалі з самага высокага будынка Мінска2

Чмякаюць, сёрбаюць і ліжуць пальцы: хто з беларусаў падняўся на мукбангу9

Трамп хоча спыніць вайну ва Украіне з дапамогай Кітая4

На Netflix выйшаў другі сезон польскага серыяла пра шляхту «1670». Гэтая сатыра вам спадабаецца8

Келаг прагназуе Украіне балтыйскі сцэнарый12

Латвія збіраецца цалкам абсекчы аўтобуснае злучэнне з Беларуссю21

Магілёўскую ратушу зрабілі чырвона-зялёнай 11

Два расійскія знішчальнікі правакацыйна праляцелі над польскай нафтавай платформай6

У Брэсце абураюцца, што цэнтр горада ў гадзіны пік быў паралізаваны хрэсным ходам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў1

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць