ЗША забаранілі продаж авіябілетаў у Беларусь, у тым ліку з перасадкай
Міністэрства транспарту ЗША забараніла продаж квіткоў на пасажырскія рэйсы паміж ЗША і Беларуссю. Забарона таксама тычыцца рэйсаў, якія ажыццяўляюцца з перасадкай.

Амерыканскае аб'яднанне пілотаў ALPA ужо вітала гэты крок, піша Deutsche Welle.
У якасці выключэння будуць магчымыя гуманітарныя рэйсы, а таксама тыя, прычынай якіх з'яўляюцца нацыянальныя інтарэсы і бяспека ЗША.
У той жа час раней у Дзярждэпартаменце адзначылі, што абмежаванне рэйсаў паміж ЗША і Беларуссю адпавядае інтарэсам замежнай палітыкі Вашынгтона ў святле прымусовай пасадкі рэйса Ryanair у Мінску.
Каментары