У Гомелі перад прысудам па «справе Ціханоўскага» затрымалі журналіста Анатоля Гатоўчыца
Анатоля Гатоўчыца затрымалі каля ізалятара, дзе праходзіў суд над Сяргеем Ціханоўскім ды іншымі фігурантамі справы, піша «Свабода».

«Толя пайшоў туды недзе каля 10 раніцы і раптам пазваніў. Сказаў, што яго затрымалі і вязуць меркавана ў суд, нібыта за маску з надпісам «За свабодныя выбары». І на гэтых словах званок прыпыніўся. Дзе ён цяпер, не ведаю», — распавяла жонка Гатоўчыца Марыя.
Анатолю Гатоўчыцу 71 год. Ён шмат працаваў на «Радыё Свабода», апошнім часам супрацоўнічаў з газэтай «Народная воля». У 2018 годзе Анатолю Гатоўчыцу зрабілі некалькі анкалагічных аперацый.
«Але для іх ані ўзрост, ані стан здароўя не перашкода», — сказала пра затрыманьне мужа Марыя.
Сёньня міліцыя прыязджала да гомельскай журналісткі Ларысы Шчыраковай — прапанавалі праехаць з імі. Але яна не згадзілася, бо на самаізаляцыі з каранавірусам.
Ужо 5 гадзін не выходзіць на сувязь гомельскі журналіст Яўген Меркіс.
Каментары