Рэгулятар ЕС ухваліў яшчэ адну вакцыну ад кавіду. Але гэта не «Спутнік»
Еўрапейскае агенцтва лекавых сродкаў (EMA) рэкамендавала выдаць дазвол на выкарыстанне вакцыны Nuvaxovid ад амерыканскай кампаніі Novavax.
Гэта пятая вакцына, рэкамендаваная для выкарыстання ў ЕС. Яе будуць ужываць для вакцынацыі людзей, старэйшых за 18 гадоў. Эфектыўнасць вакцыны складае каля 90%.
Раней у ЕС ухвалілі вакцыны Pfizer, Astra Zeneca, Johnson and Johnson і Moderna.
Каментары