Свет

Паміж Расіяй і Германіяй разгортваецца дыпламатычны канфлікт: расіяне выслалі двух нямецкіх дыпламатаў

Сёння расійскі МЗС абвясціў персонамі нон грата двух нямецкіх дыпламатаў. 

Пра гэта паведамілі нямецкаму паслу Геза Андрэасу фон Гайру, якога спецыяльна для гэтага выклікалі ў расійскі МЗС. Падставай для такога рашэння названы аналагічны папярэдні крок МЗС Германіі.

А першасная прычына дыпламатычнага канфлікту — вынесены 15 снежня нямецкім судом пажыццёвы прысуд расіяніну Вадзіму Красікаву, прызнанаму вінаватым у забойстве ў Берліне ў 2019 годзе грамадзяніна Грузіі, этнічнага чачэнца Зелімхана Хангашвілі. Хангашвілі, якога Расія абвінавачвала ў тэрарызме, у 2016 годзе атрымаў у Германіі палітычны прытулак. 

Забойства Хангашвілі нямецкія следчыя і судовыя органы ацэньваюць як заказное і лічаць, што за ім стаяць расійскія дзяржаўныя структуры. Пра гэта адкрыта казалася на судзе і знайшло адлюстраванне ў прысудзе. Перад гэтым нямецкі суд адмовіў у экстрадыцыі Красікава ў Расію.

Чытайце таксама: Забойца грамадзяніна Грузіі ў Германіі звязаны са спецслужбамі Расіі

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Галоўны ідэолаг Беларусі знайшоў у краіне «псеўдапатрыятычныя ячэйкі» і заклікаў да змагання з імі «адзіным баявым кулаком»20

Галоўны ідэолаг Беларусі знайшоў у краіне «псеўдапатрыятычныя ячэйкі» і заклікаў да змагання з імі «адзіным баявым кулаком»

Усе навіны →
Усе навіны

Тату-мастаку з Гомеля, што жыве ў Польшчы, патрэбна дапамога. Некалькі месяцаў таму яму перасадзілі сэрца

«Яўрэй-сіяніст напаў на іранскае дзіця». У твітары істэрыя вакол фэйкаў пра беларуса, які напаў на хлопчыка ў маскоўскім аэрапорце14

У Польшчы тэсціруюць пераход на 4-дзённы працоўны тыдзень. Чаму дзяржаве выгадна, каб людзі працавалі менш2

Беларускія комікі запусцілі ютуб-шоу спатканняў усляпую3

Пад Мінскам па віне п'янага кіроўцы «Мерседэса» загінулі дзве жанчыны і двое дзяцей3

Чалы: Лукашэнка гатовы пераступіць цераз асабістую нянавісць дзеля шанцу раскалоць эміграцыю8

Па дарозе са Швецыі ў Беларусь машына згубіла мінімум 300 тысяч кіламетраў прабегу — цяпер яе прадаюць за $15 тысяч8

Банкрутуе завод кампазітных канструкцый. У яго хацелі ўкласці 220 мільёнаў еўра

Пластычнаму хірургу з Беларусі вынеслі ў Маскве абвінаваўчы прысуд і адпраўляюць у калонію3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўны ідэолаг Беларусі знайшоў у краіне «псеўдапатрыятычныя ячэйкі» і заклікаў да змагання з імі «адзіным баявым кулаком»20

Галоўны ідэолаг Беларусі знайшоў у краіне «псеўдапатрыятычныя ячэйкі» і заклікаў да змагання з імі «адзіным баявым кулаком»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць