Свет

Захарава заявіла, што РФ не можа прыняць калектыўны адказ ЕС і NATO на ліст Лаўрова

Расія не можа прыняць калектыўны адказ Еўрасаюза і НАТА на ліст кіраўніка МЗС РФ Сяргея Лаўрова пра іх разуменне прынцыпу непадзельнасці бяспекі. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджаным у пятніцу каментарыі афіцыйнага прадстаўніка МЗС Расіі Марыі Захаравай у сувязі з пісьмовай рэакцыяй НАТА і ЕС адносна разумення і рэалізацыі на практыцы прынцыпу непадзельнасці бяспекі, піша ТАСС.

Фота: ТАСС

«Не можам прыняць «калектыўны» адказ, які нагадвае «кругавую паруку». Чакаем разгорнутай рэакцыі на пастаўленае намі пытанне ад кожнага адрасата. Увільванне ад адказу азначае, што на Захадзе не хочуць прызнаваць за сабой узятыя па лініі АБСЕ і Расія — NATO абавязацельствы і спрабуюць клапаціцца аб сваёй бяспецы за наш кошт», — падкрэсліла дыпламат.

Захарава звярнула ўвагу на тое, што ў адказах генеральнага сакратара НАТА Енса Столтэнберга і кіраўніка еўрадыпламатыі Жазэпа Барэля, да якіх Масква не звярталася, няма прадметнай рэакцыі на проста пастаўленае пытанне. «Замест гэтага нам прапануецца ўступіць у дыялог па ўмацаванні бяспекі. Нагадаем, што пасланне Сяргея Лаўрова было адрасаванае міністрам замежных спраў 37 дзяржаў Еўропы і Паўночнай Амерыкі. І ў ім было асабліва падкрэслена, што мы чакаем разгорнуты адказ у нацыянальнай якасці», — дадала прадстаўніца МЗС РФ.

Чытайце таксама:

Лаўроў накіраваў ліст краінам Еўропы, а адказаў на яго кіраўнік дыпламатыі ЕС

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены9

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Усе навіны →
Усе навіны

«Чорная жамчужына» сушыць вёслы»: тыкток у захапленні ад вялізнага фрэгата, які пабудаваў пенсіянер у Пінску ў сваім агародзе6

Беларус вырасціў гіганцкі перац — памерам з электрачайнік1

«Ніякіх забароненых месцаў не існуе». Келаг кажа, што Трамп дазволіў Украіне наносіць дальнабойныя ўдары24

«Хлопцы гралі на гітары Ляпіса Трубяцкога». Як беларусы арганізаваліся, каб сустрэць нечакана вызваленых палітвязняў4

На выбарах у Малдове перамагла праеўрапейская партыя прэзідэнта Санду, прарасійская апазіцыя прайграла9

Таямніцы Мінскага замчышча: недабудаваны храм, які ставіць у тупік навукоўцаў, і маладая князёўна з касой і кветкавым вянком1

У ЗША 18‑гадовы зумер зарабіў $30 мільёнаў на дадатку, які лічыць калорыі па фота ежы

У афіцыйным Пантэоне герояў ёсць князь, пра існаванне якога многія пачуюць першы раз13

Прарасійскі блок разгромна прайграе выбары ў Малдове20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены9

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць