Эканоміка

З усяго свету ў Еўропу накіроўваюцца караблі з газам

Аб’ёмы газу, што «Газпром» прадае Еўрасаюзу, моцна знізіліся. Назіральнікі бачаць у гэтым спробу шантажаваць Еўропу напярэдадні магчымага нападу на Украіну. У адказ Еўропа ажыццявіла вялікія закупы звадкаванага газу.

Фота: depositphotos.com.

У студзені «Газпром» паставіў у краіны ЕС 11,4 мільярды кубічных метраў газу — на 41% менш, чым у студзені мінулага года. Адначасова краіны Еўрасаюза набылі 11 мільярдаў кубаметраў звадкаванага газу, якія ў Еўропу вязуць па моры з усяго свету. Рашэнне дапамагчы Еўропе газам прыняў нават урад Японіі.

На сёння звадкаваны газ пакрывае ўжо 37% патрэб краін Еўрасаюза ў блакітным паліве, піша businessinsider.com.pl.

Змены на рынку — вынік таго, што значна павялічылася колькасць караблёў на трансатлантычных маршрутах паміж ЗША і Еўропай. Гэта здарылася пасля таго, як ў снежні 2021 года цэны на газ у Еўропе моцна выраслі.

У жніўні 2021 года газаправод «Паўночны паток — 2» прайграў суд у Дзюсельдорфе, згодна з якім вытворцы газу павінны быць юрыдычна аддзеленыя ад прадпрыемстваў, што транспартуюць паліва. У адказ «Газпром» перастаў прадаваць газ па доўгатэрміновых кантрактах праз электронную гандлёвую платформу ЕТР. Газаправод «Ямал-Еўропа» стаіць незапоўнены, а па трубаправодзе праз Украіну Расія транспартуе мінімальную колькасць газу.

Назіральнікі бачаць у гэтым спробу шантажаваць Еўропу напярэдадні магчымага нападу на Украіну і змусіць урад Нямеччыны пагадзіцца на адкрыццё газаправода «Паўночны паток —2» на ўмовах Масквы.

У выніку запасу газу ў еўрапейскіх сховішчах апусціліся да рэкордна нізкага ўзроўню. Але пастаўкі звадкаванага газу з Катара, ЗША і Японіі дазволяць еўрапейскім краінам спакойна выйсці з ацяпляльнага сезону.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў5

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Сям'ю выбітных педагогаў-баяністаў асудзілі за ўдзел у пратэстах4

Як адкрывалася мяжа з Польшчай. Рэпартаж з Брэста

«Вялікае супрацьстаянне паміж Расіяй і Еўропай». Што адбываецца ў Малдове напярэдадні выбараў3

Кітайскі аўтапрам імкліва заваёўвае Еўропу. Замест сваіх легенд еўрапейскія заводы выпускаюць аўто з Паднябеснай12

УСУ заявілі пра збіццё расійскага Су-34 пад Запарожжам3

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў3

Глабальны зрух у каталіцтве: у Індыі больш семінарый, чым у Італіі, а ксяндзы на падмену прыязджаюць у Еўропу з Афрыкі9

Украінскі марскі беспілотнік пад ураганным агнём даплыў да нафтаналіўнога тэрмінала Туапсэ і ўзарваў яго ВІДЭА5

Залужны: Украіну ўратуе стварэнне кіберфізічнай сістэмы абароны, з апорай на робатаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў5

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць