Нямецкі фонд пра экс-журналістку «СБ», якую падазраюць у злівах: «Цяпер мы пераглядаем гэтую справу»
«Наша Ніва» расказвала пра экс-журналістку «Советской Белоруссии» Святлану Галузу, якую падазраюць у зліве інфармацыі фонда BySol. Нечакана стала вядома, што Галуза пад выглядам пацярпелай ад рэпрэсій атрымала ў Германіі стыпендыю і прытулак.
Нямецкі фонд, які і прадаставіў Галузе прытулак і стыпендыю, адказаў на запыт «Нашай Нівы» адносна прынцыпаў адбору.

«Асноўнай папярэдняй умовай для атрымання стыпендыі з'яўляецца доказ таго, што адпаведны журналіст знаходзіцца пад пагрозай. Таму кожны кандыдат праходзіць праверку. Цяпер мы пераглядаем гэтую справу і саму працэдуру праверкі», — напісалі нам з Еўрапейскага цэнтра свабоды медыя і прэсы (ECPMF).
Сама Галуза, да якой звярнулася «Наша Ніва», па-ранейшаму не выходзіць на сувязь і не адказвае на пытанні.
Каментары