Грамадства

Пазбавілі ліцэнзіі адвакатку Юлію Юргілевіч. Яна абараняла Алеся Пушкіна і Ігара Банцара

Юлію Юргілевіч выключылі з калегіі адвакатаў Гродна 23 лютага. Яна працавала адвакаткай 18 гадоў. Рада калегіі пастанавіла звольніць Юргілевіч «за непрафесіяналізм», хоць за ўсе папярэднія гады прэтэнзій да яе працы не было, піша «Радыё Свабода».

Юлія Юргілевіч. Фота: gka.grodno.by

Юргілевіч абараняла некаторых палітвязняў: мастака Алеся Пушкіна, студэнта-хіміка Арцёма Баярскага, музыку Ігара Банцара і іншых.

Адной з апошніх кліентак Юргілевіч была 69-гадовая жыхарка Ваўкавыска Галіна Міхальчук, якой далі 2,5 года калоніі агульнага рэжыму за каментарыі ў Тэлеграме. Падчас спрэчак на гэтым судзе Юргілевіч сярод іншага сказала:

«Вядома, высокі суд, я б вельмі хацела ўбачыць гэтых асобаў (пацярпелых міліцыянтаў) на судовым пасяджэнні па адной прычыне: хацелася б мне паглядзець ім у вочы. Як яны выконвалі свае службовыя абавязкі, як яны выходзілі на вуліцу, як яны выходзілі ў форменным абмундзіраванні, як яны ажыццяўлялі патруль вуліц у тыя цяжкія для іх дні?

І як яны, такія мужныя людзі, якія ажыццяўлялі ахову нашай дзяржавы ў такі неспакойны час, маглі цяпер перажыць такія маральныя пакуты на 1000 беларускіх рублёў, якія яны просяць спагнаць з пенсіянеркі, якая атрымлівае 538 рублёў пенсіі?»

Выключэнне з адвакацкай калегіі азначае пазбаўленне адвакацкай ліцэнзіі і забарону на працу, бо ў Беларусі немагчымая адвакацкая дзейнасць па-за дзяржаўнымі адвакацкімі калегіямі.

Чытайце таксама:

Выхадзец з пракуратуры, быў пад Акрэсціна ў жніўні 2020-га. Хто такі Аляксей Швакаў, новы кіраўнік беларускай адвакатуры

Адвакат Соф'і Сапегі не прайшоў пераатэстацыю ў Мінюсце

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі яшчэ некалькіх адвакатаў

Адвакатка Карпушонак напісала артыкул, што адвакатам не трэба высоўвацца. На наступны дзень яе пазбавілі ліцэнзіі

Яшчэ дзвюх адвакатак пазбавілі ліцэнзіі

Адвакат Сяргей Зікрацкі будзе пазбаўлены ліцэнзіі

Каментары

Цяпер чытаюць

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам9

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Усе навіны →
Усе навіны

У Рэчыцы гарэў прыватны сектар1

Макс Корж выступіць на стадыёне ў Варшаве. Некалькі вуліц перакрыюць і зменяць рух транспарту 9 жніўня9

Генплан Мінска будуць змяняць. Гараджане могуць агучыць прапановы7

Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды пятай гадавіны пратэстаў24

У Мінску ўзброеныя сілавікі затрымалі індывідуальнага прадпрымальніка1

«Байсол» выставіць на аўкцыён лімітаваную серыю гадзіннікаў6

ChatGPT прадставіў новую мадэль GPT-5. Вось што ў ёй новага і што абяцаюць распрацоўшчыкі2

Ізраільскія ўлады ўхвалілі план Нетаньяху па акупацыі горада Газа16

Трамп анансаваў падпісанне мірнай дамовы паміж Азербайджанам і Арменіяй сёння ў Белым доме2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам9

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць